Вуліца Краснова (Полацк)

Вуліца Краснова — вуліца ў мікрараёне Запалоцце горада Полацка.

Вуліца Краснова
Полацк
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Горад Полацк
Мікрараён Запалоцце
Працягласць 480 м
Ранейшыя назвы Вялікая, Махіроўская
Назва ў гонар Ігнат Аляксандравіч Красноў
Паштовы індэкс 211413

Гісторыя правіць

У XVI—XVIII стагоддзях вуліца згадваецца пад назвай Вялікая[1]. На Вялікай вуліцы Запалоцкага пасада гэтаксама, як і на Вялікай вуліцы Вялікага пасада сяліліся знатныя людзі. Вуліцы з назвай Вялікая ў той час размяшчаліся ў Вялікім, Запалоцкім, Крыўцовым і Экіманскім пасадах.[2]

У першай палове XX стагоддзя насіла назву Махіроўская[3].

У 1950 годзе была перайменавана ў гонар генерал-маёра Ігната Аляксандравіча Краснова, камандуючага 200-й стралковай дывізіяй на 2-м Прыбалтыйскім фронце, што загінуў у баях падчас вызвалення Полацка ад нацыстаў і быў пахаваны ў брацкай магіле побач з помнікам «Вызваліцелям Полацка» на плошчы Свабоды.[4]

Апісанне правіць

Вуліца пачынаецца ва ўсходняй частцы Запалоцця, у месцы размяшчэння пешаходнага маста церез Палату, ідзе да перасячэння з вуліцай Шанягіна, потым перарываецца насыпам вуліцы Багдановіча і працягваецца з другога боку насыпа.

Зноскі

  1. Археалогiя Беларусi. Энцыклапедыя. У 2 тамах. Том 2. Л-Я (бел.). — Беларуская энцыклапедыя. — Мінск, 2011. — 464 с. — ISBN 978-985-110-549-2.
  2. Д. У. Дук. Полацк і палачане (IX – XVIII стст.) (бел.). — ПДУ. — Наваполацк, 2010. — 180 с. — ISBN 978-985-531-122-6.
  3. Л. Ф. Данько, А. И. Судник. Путеводитель по городу Полоцку 1910 года. Выпуск 8 (руск.). — Полоцкое книжное издательство. — Полоцк, 2009. — 45 с. — ISBN 978-985-6936-02-2.
  4. Вуліцы нашага горада Полацка . Праверана 2011.