Вуліца Мянжынскага (Магілёў)

(Пасля перасылкі з Вуліца Мянжынскага, Магілёў)

Вуліца Мянжы́нскага — вуліца ў Ленінскім раёне Магілёва.

Вуліца Мянжынскага
Магілёў
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Магілёўская вобласць
Горад Магілёў
Раён Ленінскі раён
Працягласць 0,92 км
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Гістарычная назва — Малое Завалле. У 1939 годзе перайменавана ў гонар савецкага дзяржаўнага і партыйнага дзеяча Вячаслава Мянжынскага. Сучаснае аблічча вуліцы пачало фарміравацца ў канцы 1940 — пачатку 1950-х гадоў калі, паводле генплана 19471950 гадоў пачалася рэканструкцыя цэнтральнай часткі горада. Паводле генплана 19801981 гадоў вуліца ўваходзіла ў зону забудовы цэнтральнага планіровачнага раёна[1].

Размяшчэнне правіць

Арыентавана з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Размешчана паміж вуліцамі Леванеўскага і Вароўскага, да якіх паралельна. З’яўляецца працягам завулка Глінкі, пачынаецца ад вуліцы Чалюскінцаў, з паўночнага захаду прымыкае Невельскі завулак, перасякае вуліцу Прамысловую, ізноў з паўночнага захаду прымыкаюць Іжэўская вуліца і завулак Мянжынскага, з паўднёвага ўсходу — вуліца Пляханава, абрываецца схілам даліны Струшні. Даўжыня вуліцы складае каля 0,92 км.

Забудова правіць

У вулічнай забудове пераважаюць 2-павярховыя, пераважна жылыя дамы[1].

 
«Шэры дом» у пачатку вуліцы
  • (вул. Чалюскінцаў, 54) — чатырохпавярховы жылы дом. Сваю мянушку «шэры дом» ён атрымаў у 1930-я гады, калі быў пабудаваны і пафарбаваны ў шэры колер. На першым паверсе размяшчаўся гастраном, які насіў такую ж назву. Пазней краму перанеслі ў дом праз дарогу, але яна так і не згубіла сваю назву. У доме правёў сваё дзяцінства і юнацтва расійскі поп-спявак Барыс Маісееў[2].
 
Будынак школы
 
Дом № 18
 
Дом № 16

Паркі і скверы правіць

 
Бульвар

На большай частцы сваёй даўжыні вуліца ўяўляе сабой бульвар.

Зноскі

  1. а б в Менжинского улица // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.
  2. Именные дома Могилева

Літаратура правіць

  • Менжинского улица // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.

Спасылкі правіць