Вуліца Мічурына (Гомель)

Вуліца Мічурына — вуліца ў Чыгуначным раёне горада Гомеля. Адносіцца да жылога масіву Прудок. Праходзіць ад вуліцы 4-я Навасёлкавая да вуліцы Свірыдава. Перасякаецца з вуліцай Каменшчыкава і безназоўным правулкам[1]. Складаецца з індывідуальнай забудовы пераважна сядзібнага тыпу.

Мічурына
Гомель
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Гомельская вобласць
Горад Гомель
Раён Чыгуначны раён
Гістарычны раён Прудок
Працягласць ≈820 м.
Пакрыццё асфальт
Ранейшыя назвы Пралетарская
Паштовы індэкс 246015
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

З гісторыі правіць

Пачала фарміравацца ў даваенную пару. Да 1957 года называлася Пралетарскай. Цяперашнюю назву атрымала тады ж у сувязі з уніфікацыяй вулічных назваў пасля ўваходжання Прудка ў гарадскія межы Гомеля. Названая ў гонар савецкага біёлага І. У. Мічурына[2].

Забудоўвалася на ранейшым полі непадалёк ад зарослага балота. Першым пасяленцам старажылы называлі нейкага Антона Цімошку. Будаваліся тут не толькі прудкоўцы, але і выхадцы з іншых мясцовасцей – Чачэрскага раёна, вёсак Вялікія і Малыя Нямкі, Старыя Грамыкі Веткаўскага раёна і інш. Для эканоміі сродкаў перасяленцы перавозілі сюды свае зрубы і цэлыя дамы[2]. Зафіксаваная на нямецкіх авіяфотаздымках 1941 года[3].

Сучаснасць правіць

На вуліцы знаходзяцца:

  • гаражнага тыпу станцыя тэхнічнага абслугоўвання аўтамабіляў (прыватны аўтасэрвіс);
  • малітоўны дом царквы евангельскіх хрысціян-баптыстаў «Цярпенне», пры якім працуе нядзельная школа;
  • зона адпачынку з сажалкай.

Зноскі

  1. Гомель. Атлас туриста. / Справоч. изд. Ред. Ю. М. Нестеровская. — Минск : РУП «Белкартография», 2019. — С. 15.
  2. а б Рогалев, А. Ф. Гомель. Страницы истории, формирование улиц, местные тайны и загадки / А. Ф. Рогалев. — Гомель : Барк, 2014. — С. 187.
  3. Нямецкія аэрафотаздымкі Гомеля, 1941 год.