Вуліца Надзеі (Наваполацк)
Вуліца Надзеі (трансліт.: vulica Nadziei, руск.: улица Надежды) — вуліца ў Наваполацку.
Лугавая вуліца Наваполацк | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | |
Горад | Наваполацк |
Працягласць | 400 м |
Паштовы індэкс | 211501 |
Нумары тэлефонаў | +375214 |
Апісанне
правіцьРазмешчана ў паўднёва-ўсходняй частцы горада ў раёне катэджнай забудовы. Цягнецца з паўднёвага захаду на паўночны ўсход ад вуліцы Маладзёжнай (фактычна гэта ўжо мясцовая дарога, якая спалучае Наваполацк з Экіманню і Полацкам) у бок берага ракі да вуліцы Прыбярэжнай. Працягласць вуліцы складае 400 метраў. Рух грамадскага транспарту па вуліцы не ажыццяўляецца. На процілеглым беразе Заходняй Дзвіны знаходзіцца вёска Чарнешчына.