Вуліца Пятра Сагайдачнага (Кіеў)

Ву́ліца Пятра́ Сагайда́чнага (укр.: Ву́лиця Петра́ Сагайда́чного) — вуліца ў Падольскім раёне Кіева, у мясцовасці Падол. Пралягае ад Паштовай да Кантрактовай плошчы.

Вуліца Пятра Сагайдачнага
Кіеў
укр.: Вулиця Петра Сагайдачного
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна  Украіна
Горад Кіеў
Акруга Падол
Раён Падольскі раён
Працягласць 554 м
Найбліжэйшыя
станцыі метро
Паштовая плошча, Кантрактовая Плошча
Ранейшыя назвы Аляксандраўская, Рэвалюцыі, Кірава, Уладзімірскі спуск, Жданава
Назва ў гонар Пётр Конанавіч Канашэвіч-Сагайдачны
Паштовы індэкс 04070
Map
на Яндэкс.Картах
на Картах Google
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Забудавана і ўпарадкавана ў 1830-х — 1840-х гадах. Былая частка Александроўскай вуліцы; з 1919 гады — вуліца Рэвалюцыі, ад 1934 года — вуліца Кірава. У 1955 годзе яна была выдзелена ў самастойную вуліцу, якая атрымала назву вуліца Жданава, у гонар А. А. Жданава (1896—1948) — савецкага партыйнага і дзяржаўнага дзеяча. У 1989 годзе названа імем казацкага гетмана Пятра Конанавіча Сагайдачнага.

Гістарычныя будынкі і помнікі архітэктуры правіць

На скрыжаванні вуліцы Пятра Сагайдачнага і Паштовай плошчы размешчана царква Раства Хрыстова; побач — станцыя метро Паштовая плошча, фунікулёр. У будынку № 4 (былая гасцініца «Сербія»: не захавалася) у 1894—1896 гадах жыў расійскі пісьменнік А. І. Купрын; тут была ўсталяваная яму мемарыяльная дошка. Захавалася шмат дамоў XVIII—XIX стст. Сярод іх — дамы заможных кіеўскіх мяшчан Балабуха (№ 27а, 27б; канец XVIII ст. — 1830-я гады), будынак майстра-ювеліра Фёдара Скрынкі (№ 20, 1830), будынак кіеўскага купца П. Дзехцярова (№ 16/5, 1830), № 21, 23, 25/3, 27, 29, 31, 35, 37, 41 (XIX ст.).

Сучасны выгляд вуліцы амаль не адрозніваецца ад пачатковай забудовы XIX стагоддзя. Вуліца забудавана пераважна двухпавярховымі будынкамі. Перад Гасціным дваром усталяваны помнік Пятру Сагайдачнаму.

Фотаздымкі правіць

Зноскі правіць

Спасылкі правіць