Вуліца Яна Чачота (Мінск)
вуліца ў Мінску, Беларусь
Вуліца Яна Чачота — вуліца у мікрараёне Брылевічы Маскоўскага раёна Мінска. Названа ў гонар беларускага паэта, этнографа, фалькларыста і мовазнаўцы Яна Чачота (1796—1847).
Вуліца Яна Чачота Мінск | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Раён | Маскоўскі |
Гістарычны раён | Брылевічы |
Пакрыццё | асфальтавае |
Рух | двухбаковы |
Найбліжэйшыя станцыі метро |
Малінаўка |
Назва ў гонар | Ян Чачот |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Назва
правіцьВуліца атрымала сваю назву ў адпаведнасці з рашэннем гарадскіх уладаў ад 29 чэрвеня 2007 [1][2]
Апісанне
правіцьВуліца бярэ пачатак ад скрыжавання з праспектам Дзяржынскага і вуліцай Ясеніна, перасякаецца з вуліцай Каралінскай і канчаецца скрыжаваннем з вуліцай Напалеона Орды.
Транспарт
правіцьУ пачатку вуліцы знаходзіцца станцыя метро «Малінаўка». На працягу вуліцы грамадскі транспарт прадстаўлены аўтобусамі №№ 6, 35с, 97, 103, 147, 150 ды маршрутнымі таксі №№ 1130, 1230, 1259.
Зноскі
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Яна Чачота (Мінск)