Вусава (Капыльскі раён)
вёска ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці Беларусі
Ву́сава[1] (трансліт.: Vusava, руск.: Усово) — вёска ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Капыльскага сельсавета. На усходнім ускрайку вёскі знаходзяцца могілкі.
Вёска
Вусава
| ||||||||||||||||||
Гісторыя
правіць18 сакавіка 1985 года да вёскі далучаны суседнія пасёлкі Брацкі і Вусава[2].
Славутасці
правіцьМураваная каталіцкая капліца ў Вусава была пабудавана ў 1863 годзе і асвечана. Адрамантавана ў 1898 годзе, асвечана ксяндзом Далецкім. 11 снежня 1900 года за № 5287 на імя Мінскага губернатара паступіў загад Міністэрства ўнутраных спраў Расійскай імперыі па дэпартаменту духоўных спраў іншаземных веравызнаньняў аб дазволе правядзення ў гэтай капліцы богаслужэнняў. У цяперашні час капліца знаходзіцца ў занядбаным стане.
Страчаная спадчына
правіць- Сядзіба Плятэраў.
Вядомыя асобы
правіцьЗноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт У́сава
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 18 сакавіка 1985 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1985, № 13 (1819).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вусава (Капыльскі раён)
- Вусава (Капыльскі раён) на сайце Глобус Беларусі (руск.)