Вымушанае выпрамяненне
Вы́мушанае выпрамяне́нне — вылучэнне электрамагнітных хваль квантавымі сістэмамі (напрыклад, атамамі), якое ўзнікае пад уздзеяннем знешняга выпрамянення і мае аднолькавыя з ім частату, фазу, палярызацыю і напрамак распаўсюджвання.
Паняцце вымушанага выпрамянення ўведзена з агульных тэрмадынамічных меркаванняў А. Эйнштэйнам (1917) для сістэмы многіх часціц.
Вымушанае выпрамяненне актыўнага асяроддзя выкарыстоўваецца для ўзмацнення і генерацыі электрамагнітных хваль (гл. квантавы ўзмацняльнік, квантавы генератар).
Поўная магутнасць вымушанага выпрамянення пры ўзаемадзеянні актыўнага асяроддзя са знешнім электрамагнітным выпрамяненнем выражаецца формулай
дзе
- ε=Em−En — энергія выпрамененага (паглынутага) фатона;
- Em і En — энергія электрона на больш высокім і больш нізкім узроўнях;
- ωmn — імавернасць выпрамянення (паглынання);
- Nm і Nn — заселенасць больш высокага і больш нізкага узроўняў.
Актыўнае асяроддзе мае інверсную заселенасць узроўняў Nm>Nn і P>0; у раўнаважных сістэмах Nm<Nn, і таму сістэма паглынае знешняе выпрамяненне (P<0).
ЛітаратураПравіць
- Вымушанае выпрамяненне // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 314. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
- Вынужденное излучение — артыкул з Фізічнай энцыклапедыі
- Вынужденное испускание — артыкул з Фізічнай энцыклапедыі