Выпадковая рыфма

Выпадко́вая ры́фма — рыфма, з'яўленне якой у творы абумоўлена не патрэбамі паэтычнага сэнсу, а толькі выпадковай сугучнасцю словаў. Гэта — рыфма дзеля рыфмы. Часам «дзеля рыфмы» паэт адважваецца на непажаданыя паэтычныя асацыяцыі, што ўзнікаюць у выніку сугучнасці выпадковых для дадзенага тэксту словаў:

Усё яшчэ трывогі па начах.
Забытае… Яно пры вас, удовы.
І слёзы душаць вас, нібы ўдавы,
Аж цёмна ў адцвітаючых вачах.
(К. Камейша. «Удовы»)

Імкненне абавязкова падабраць дакладнае сугучча вядзе, здараецца, да няправільнага карыстання словам, ужывання яго не ў тым значэнні ці не ў той форме, якую вымагае паэтычны кантэкст.

Літаратура правіць