Вы́руская мова, альбо вы́рускі дыялект (вырус. võro kiil, эст.: võru keel) — адна з гаворак паўднёваэстонскай мовы альбо дыялект у складзе паўднёвай гаворкі эстонскай мовы. З’яўляецца найбольш распаўсюджанай гаворкай паўднёваэстонскай моўнай супольнасці і яе літаратурным стандартам. Распаўсюджаная на ўсходнім поўдні Эстоніі, павет Вырумаа.

Выруская мова
Саманазва võro kiil
Краіны Эстонія
Рэгіёны Паўднёвая Эстонія
Арганізацыя, якая рэгулюе Вырускі інстытут (напаўафіцыйна)
Агульная колькасць носьбітаў 70 000
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Еўразіі

Уральская сям'я

Фіна-ўгорская галіна
Фіна-пермская падгаліна
Фіна-волжская група
Прыбалтыйска-фінская падгрупа
Пісьменнасць лацінка
Моўныя коды
ISO 639-1
ISO 639-2 fiu
ISO 639-3 vro
Atlas of the World’s Languages in Danger 422
Ethnologue vro
ELCat 2998
IETF vro
Glottolog voro1243
Вікіпедыя на гэтай мове
Традыцыйная тэрыторыя Вырумаа (жоўтым)

Гісторыя

правіць
 
Паўднёваэстонскія дыялекты.

Вырускія гаворкі з’яўляюцца часткай паўднёваэстонскай мовы (дыялекту). Выруская мова — найбольш далёкая ад паўночнаэстонскага літаратурнага стандарту. Блізкія паўднёваэстонскія гаворкі тарту і мулгі з’яўляюцца бліжэйшымі да дыялектаў паўночнай Эстоніі.

На гаворках, блізкіх да вырускай мовы, да другое паловы 20 ст. размаўлялі ў ваколіцах Лудзы, Лэйві (Латвія) і Краснагародскага (Расія).

У канцы 19 стагоддзя паўднёваэстонскія гаворкі выйшлі з ужытку праз пранікненне ў Эстонію праваліберальных ідэй, згодна з якімі ў краіне мае быць адзіная дзяржаўная нацыянальная мова. З 1980-х гадоў ідзе актыўнае адраджэнне мовы, існуе Вырускі інстытут[1].

Пісьмовасць

правіць

Выруская мова мае свой уласны літаратурны стандарт і алфавіт[2], які аналагічны алфавітам іншых шматлікіх прыбалтыйска-фінскіх моў.

Выгляд вырускага алфавіта.

А а B b C c D d E e F f G g H h
I i J j K k L l M m N n O o P p
Q q R r S s Š š T t U u V v W w
Õ õ Ä ä Ö ö Ü ü X x Y y Z z Ž ž

Літарай Qq паказваецца асаблівы гартанны гук, які не з’яўляецца ні галоснай, ні зычнай. Апостраф з’яўляецца паказчыкам памякчэння папярэдняга зычнага гуку.

Грамадскае жыццё

правіць
 
Указальнік па-эстонску і выруску.

Адраджэнне паўднёваэстонскіх гаворак і ў прыватнасці вырускай літаратурнай мовы пачалося ў 1980-х гадах.

Цяпер вырускую мову ўжываюць у сваёй дзейнасці шэраг паўднёваэстонскіх паэтаў, аўтараў і драматургаў. Раз на два тыдні выдаецца газета Uma Leht. Маюцца 26 школ, у якіх даступна вывучэнне мовы. Нягледзячы на даволі істотную грамадскую падтрымку, выруская мова цяпер з’яўляецца мовай, якая знаходзіцца пад патэнцыяльнай пагрозай вымірання. Літаратурны паўночнаэстонскі стандарт мае большую папулярнасць сярод жыхароў паўднёвай Эстоніі.

Гл. таксама

правіць

Зноскі

Спасылкі

правіць

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны
вырускай