Высакаборскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Краснапольскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі

Высакабо́рскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Палуж 1.

Высакаборскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Краснапольскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Палуж 1
Дата ўтварэння 16 ліпеня 1954
Дата скасавання 25 ліпеня 2008
Насельніцтва
  • 579 чал. (1999)
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 6

Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Гаразнянскага і Горнаўскага сельсаветаў з цэнтрам у вёсцы Высокі Борак[1]. 11 красавіка 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Палужскага сельсавета (13 населеных пунктаў: Аляксандраўка I, Аляксандраўка II, Брылёўка, Буглаі, Ветухноўка, Дубяец, Забор’е, Зарэчча, Палуж 1, Палуж 2, Рубежнік, Сасноўскі, Сувораўка), таксама ў склад сельсавета з Касцягаўскага сельсавета перададзены 10 населеных пунктаў (Галузы, Залясок, Зара, Казелле, Касцягаўка, Коз-Буда, Ленінскі, Лесавы, Рэпішча і Сталінскі)[2]. На 1 студзеня 1974 года ў склад сельсавета ўваходзілі 44 населеныя пункты[3]. 22 красавіка 1991 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Палуж 1. 27 снежня 2006 года скасавана вёска Гарэзна[4]. 25 ліпеня 2008 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Яноўскага сельсавета[5].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 8 населеных пунктаў: вёскі Брылёўка, Буглаі, Забор’е, Какойск, Лешчанка, Палуж 1, Палуж 2 і пасёлак Зарэчча.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 179. — 248 с. — 10 000 экз.
  4. Перечень наименований географических объектов, прекративших своё существование в в 2006—2008 гг. Архівавана 20 красавіка 2022.
  5. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 25 июля 2008 г. № 8-15 Об изменении административно-территориального устройства Краснопольского района

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С. Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.