Палужскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Краснапольскім раёне Магілёўскай вобласці БССР

Па́лужскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Палуж.

Палужскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Краснапольскі раён
Уключаў 20 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Палуж
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 11 красавіка 1960

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Краснапольскага раёна Калінінскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Краснапольскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці. 11 красавіка 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Высакаборскага (13 населеных пунктаў: Аляксандраўка I, Аляксандраўка II, Брылёўка, Буглаі, Ветухноўка, Дубяец, Забор’е, Зарэчча, Палуж 1, Палуж 2, Рубежнік, Сасноўскі, Сувораўскі) і Касцягаўскага (7 населеных пунктаў: Горанка, Грыбы, Дубраўка, Загарэнне, Лявонаўка, Новы Свет і Раманоў) сельсаветаў[1].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 20 населеных пунктаў.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.