Высокаўскі сельсавет (Бярозаўскі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Высо́каўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Высокае.

Высокаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Бярозаўскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Высокае
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 26 лютага 2002
Насельніцтва
  • 725 чал. (1999)
Код аўтам. нумароў 1

Гісторыя правіць

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Высокая.

У канцы чэрвеня 1941 года сельсавет цалкам акупіраваны нямецкімі войскамі. Атрад палявой жандармерыі ў ліпені 1941 года ў вёсках сельсавета расстраляў актывіста Грамады і дэпутата сельсавета ад вёскі Перасудавічы Іосіфа Мікіціча, дэпутатаў сельсавета Панцялея Качына і Уладзіміра Дземідовіча. Усяго было расстраляна больш за дзесятак чалавек[1].

16 ліпеня 1954 года сельсавет перайменаваны ў Перасудавіцкі, цэнтр перанесены ў вёску Перасудавічы[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Перасудавіцкага сельсавета 4 населеныя пункты[3]. 21 лістапада 1977 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Высокае, а сельсавету вернута былая назва — Высокаўскі[4]. 26 лютага 2002 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Стрыгінскага сельсавета.

Зноскі

  1. Память: историко-документальная хроника Березовского района / Белорусская Советская Энциклопедия; Редкол.: И. П. Шамякин (главный редактор) и др. — Минск: Издательство «Белорусская Советская Энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1987. — 438, [1] с.: ил., цв. ил., портр., карты. — С. 115.
  2. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 16. — 248 с. — 10 000 экз.
  4. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 лістапада 1977 г. // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 3.

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.