Высокі Атлас
Высокі Атлас (араб. الاطلس الكبير, фр.: Haut Atlas) — горны хрыбет у складзе Атласкіх гор, размешчаны на захадзе Паўночнай Афрыкі, на тэрыторыі Марока. Хрыбет цягнецца ад узбярэжжа Атлантычнага акіяна (мыс Гір) да мяжы з Алжырам на ўсходзе. Даўжыня хрыбта складае каля 700 км.
Высокі Атлас | |
---|---|
Краіна | |
Горная сістэма | Атлас |
Даўжыня | 700 км |
Найвышэйшая вяршыня | Тубкаль |
Вышыня | 4165 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хрыбет з’яўляецца месцам вядомых палеанталагічных раскопак, у выніку якіх былі знойдзеныя косткі невядомага раней продка дыназаўраў, атлазаўра, які жыў на тэрыторыі Марока 180 млн гадоў таму.
Высокі Атлас фармуе басейн мноства рачных сістэм. Большасць рэк, якія не перасыхаюць улетку, цякуць у паўночным кірунку, даючы магчымасць людзям сяліцца ўздоўж іх. Некалькі вадзі і сезонных рэк сканчаюцца ў пустынных раёнах на поўдзень і ўсход ад хрыбта. Рака Дадэс, прыток Драа, і рака Тодра праразаюць у хрыбце найпрыгожыя цясніны — цясніна Дадэс і цясніна Тодра.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Высокі Атлас