Высокі Таўэрн
Высокі Таўэрн (ням.: Hohe Tauern) — горны хрыбет у Аўстрыі, у сістэме Цэнтральных Усходніх Альпаў.
Высокі Таўэрн | |
---|---|
ням. Hohe Tauern | |
![]() | |
47°10′00″ пн. ш. 12°30′00″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Горная сістэма | Цэнтральныя Усходнія Альпы |
Плошча | 4 310 км² |
Даўжыня | 105 км |
Шырыня | 64 км |
Найвышэйшая вяршыня | Гросглокнер |
Вышэйшы пункт | 3798 м [1] |
![]() |
Хрыбет распасціраецца з захаду на ўсход больш чым на 100 км. Складаецца з некалькіх масіваў вышынёй да 3798 м (гара Гросглокнер) з альпійскімі формамі рэльефу. У заходняй частцы шматлікія каравыя і далінныя ледавікі. З паўночных схілаў хрыбта бяруць пачатак многія правыя прытокі ракі Зальцах, з паўднёвых — левыя прытокі Дравы. Восевую зону хрыбта складаюць старажытныя граніты і гнейсы. Да вышыні 1800—2000 м — хваёвыя лясы, вышэй — зараснікі кустоў і лугі. Праз Высокі Таўэрн на вышыні каля 1200 м пракладзены чыгуначны тунэль Зальцбург — Клагенфурт.
Паходжанне назвы правіць
Нямецкае Hohe Tauern ад ням. hohe — высокі і даіндаеўрапейскага *taur (гл. кельт. twr, tor — скалістая гара).[2]
З'яўляецца антыподам Niedere Tauern, што перакладаецца як Нізкая гара.[2]
Зноскі
- ↑ Peakbagger.com
- ↑ а б Высокий Тауэрн // Географические названия мира: Топонимический словарь. — М: АСТ. Поспелов Е. М. 2001.
Літаратура правіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 462. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).