Вышаслаў Уладзіміравіч

князь наўгародскі

Вышаслаў Уладзіміравіч (да 9781010-1013/1014, Ноўгарад) — князь наўгародскі (987—1010).

Вышаслаў Уладзіміравіч
Дата нараджэння не пазней за 977
Дата смерці 995
Месца смерці
Веравызнанне язычніцтва
Бацька Уладзімір Святаславіч
Маці Алава
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Найстарэйшы сын наўгародскага і пазней кіеўскага князя Уладзіміра Святаславіча і яго першай жонкі, паводле В. Тацішчава, імем Алава. Упершыню згадваецца «Аповесцю мінулых часоў» пад 980 годам[1]. У канцы 980-х гадоў, падчас раздачы Уладзімірам валасцей сынам, атрымаў Наўгародскую воласць[1]. Трымаў Наўгародскую воласць да смерці, паводле Тацішачава, у 1010 годзе. Па смерці Вышаслава, Уладзімір перавёў у Ноўгарад іншага сына — Яраслава[2].

Зноскі

  1. а б Рапов 1977, с. 35.
  2. Рапов 1977, с. 36.

Літаратура правіць

  • Рапов О. М. Княжеские владения на Руси в X — первой половине XIII в. — М.: Изд-во МГУ, 1977. — 268 с.