Выяздное (Арзамаскі раён)

Выяздное — пасёлак гарадскога тыпу ў Арзамаскім муніцыпальным раёне Ніжагародскай вобласці Расіі[2]. У сваім складзе мае адміністрацыйнае падраздзяленне Сельхазцехніка.

Пасёлак гарадскога тыпу
Выяздное
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
  • 7 714 чал. (2024)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
83147
Паштовыя індэксы
607247
Код АКАТП
Выяздное на карце Расіі ±
Выяздное (Арзамаскі раён) (Расія)
Выяздное (Арзамаскі раён)
Выяздное (Арзамаскі раён) (Ніжагародская вобласць)
Выяздное (Арзамаскі раён)

Размешчаны на заходнім, процілеглым Арзамасу беразе Цёшы.

Гісторыя

правіць

Пасля падпарадкавання Казанскага ханства ў 1552 годзе і задушэння выступленняў чарамісаў (гл. Чараміскія войны), для кантролю далучаных зямель маскоўскі цар Іван IV пачаў іх засяленне, у 1554 годзе на выездзе з Арзамаса было паселена 60 казацкіх сем’яў, якія ўтварылі «Гасударава дварцовае сяло, казачую Выязную слабаду»[3], такім чынам назву паселішча атрымала ад размяшчэння на выездзе з горада.

У XVII ст. пры цары Міхаіле Фёдаравічы насельніцтва Выяздной слабады было яшчэ асабіста свабодным, вядома судовая справа слабаджан са Спаскім манастыром, пра што арзамаскі ваявода І. А. Страшнёў атрымаў царскую грамату ад 25 верасня 1629 года[4]. У 1635 годзе Выяздная слабада нададзена ў вотчыну Барысу Міхайлавічу Салтыкову[3] за тое, што "во 127 (1619) году, против королевича Владислава, польских, литовских и немецких людей и черкас стоял крепко и мужественно; на боях и на приступах бился, не щадя головы своей, и ни на какие королевичевы прелести не прельстился, многую свою службу и правду ко всему Московскому государству показал; а будучи в осаде, во всём оскуденье и нужду терпел"[5]. Запрыгоньванне казакаў было рэдкай з’явай, наўрад ці слабаджане прыязна паставіліся да яго.

З ранняй гісторыі паселішча вядома мала. У 1647 годзе баярын Барыс Міхайлавіч перадаў Выяздную Слабаду свайму брату - баярыну Міхаілу Міхайлавічу Салтыкову. У 1656 годзе сюды прынесена з Казані цудатворная ікона Божай Маці Адзігітрыі Смаленскай, а таксама, загадам М. М. Салтыкова, зроблена копія цудатворнай Седміязерскай іконы Божай Маці. Тады ў сяле была эпідэмія моравай язвы, якая спынілася пасля прынясення іконы[6].

У Выяздной Слабадзе нарадзілася Алёна Арзамаская,  паплечніца Сцяпана Разіна, падчас сялянскай вайны яна ўзначаліла атрад з 300 беглых і прыгонных сялян, які паступова вырас да 7000 чалавек, у верасні-кастрычніку 1670 года паўстанцы ў Арзамаскім павеце разбіты, а Алёну спалілі ў спецыяльна зробленым зрубе.

Ад Міхаіла Міхайлавіча (пам. 1671) маёнтак, па трацейскім палюбоўным раздзеле, перайшоў міма яго дзяцей - стольнікаў Аляксея і Пятра, да унукаў - стольнікаў Аляксея і Васіля Фёдаравічаў Салтыковых[7], братам царыцы Праскоўі Фёдараўны, жонкі цара Івана Аляксеевіча. Пасля 1710 года Васіль і Аляксей Фёдаравічы раздзялілі паміж сабой усю сваю спадчыну, паводле падзелу Выездная Слабада дасталася ў аднаасобнае ўладанне стольніку Аляксею. У 1712 годзе Аляксей Салтыкоў памёр без нашчадкаў, пакінуўшы ўдаву. Таму лейб-гвардыі Праабражэнскага палка капітан-паручнік Васіль Фёдаровіч Салтыкоў прасіў цара Пятра Аляксеевіча, каб родавыя вотчыны і маёнткі, якія застаюцца ў дажывотным удавы, былі ўказам перададзены яму. Пасля Васіля Фёдаравіча сяло Выяздная Слабада, перайшло сыну - Пятру Васілевічу, а потым да яго сына -- Васіля Пятровіча Салтыкова[d].[5]

Выгоднае геаграфічнае размяшчэнне на перакрыжаванні гандлёвых і паштовых трактаў, спрыяла актыўнаму развіццю Арзамаса і акругі. Праз Арзамас праходзілі важныя гандлёвыя тракты — Маскоўскі, Ніжагародскі, Сімбірскі, Саратаўскі, Тамбоўскі, вялікая дарога на Макар’еў. Росквіт Арзамаса, яго «залаты век», прыпадае на 1775—1850 гады. Заезныя двары, развіццё кавальскага, карэтнага і шорнага рамяства, футравай і скураной вытворчасці (быў шырока вядомы арзамаскі юхт) -- давалі вялікія прыбыткі і жыхарам, і гораду. У гэты час Выяздная Слабада стала заможным паселішчам, бо знаходзілася на гандлёвым шляху з казахскіх стэпаў і Арэнбургскай губерні ў цэнтральную частку Расіі, па ім пераганялі вялізныя статкі стэпавага быдла, таму ў паселішчы шмат хто займаўся гандлем быдлам і звязанымі з ім вытворчасцю і рамёствамі[8].

У канцы XVIII ст. належала Васілю Пятровічу Салтыкову[d] (1753—1807), дыпламату часоў Кацярыны II. Уладальнік імкнуўся павысіць даходнасць маёнтка, устанавіў сістэму жорсткага кантролю за падданымі, стымуляваў развіццё промыслаў. Дворня займаліся лоўляй зайцаў і мядзведзяў, пляла рыбалоўныя снасці, уласна маёнтку належаў пчальнік на 350 вуллёў, у прысядзібным Уцешным гаі разводзілі гусей, для гэтых патрэб бралі глей з Брэхава балота (цяпер возера Брэхава ў паўднёвай частцы Выязднога). Маёнтак рэарганізаваны, выяздноўскія сяляне пераведзены на чынш (руск.: оброк) і мусілі на яго выплату неяк зарабляць, таму займаліся такой самай прамысловай дзейнасцю, што купцы і мяшчане суседняга Арзамаса. Падданыя былі падзелены на некалькі груп, адных гаспадар забяспечыў пачатковым капіталам у крэдыт, яны ездзілі купляць жывёлу ў Арэнбургскую губерню, другія таксама на яго крэдыт заводзілі майстэрні, дубілі скуру, валялі каровіну поўсць, тапілі барановае сала, варылі клей з рагоў і капытоў, трэція — асноўная маса жыхароў Выяздной Слабады — працавалі наёмнымі рабочымі на гэтых прадпрыемствах. Займалася гандлем і кіравала заводамі некалькі сем’яў сялян-прадпрымальнікаў, абавязаных Салтыкову выплатай пазычаных грошай і вельмі значнымі сумамі чыншу. За кароткі час у Выяздным з’явілася тры гарбарныя, два свечна-сальныя, тры кашмавальныя і два клеяварныя заводы. Юрыдычным уладальнікам іх быў Васіль Пятровіч Слатыкоў, усе здзелкі здзяйсняліся на яго імя. Такім чынам, да пачатку XIX ст. Выяздное стала буйным прамысловым сялом[3].

Да пачатку XIX ст. у Выяздной Слабадзе было дзве каменныя царквы — Раства Хрыстова з прыдзеламі ў імя свяціцеля Мікалая Цудатворца і прарока Божага Ільі і Смаленскай іконы Божай Маці з прыдзеламі ў імя свяціцеля Дзімітрыя Растоўскага і святых мучанікаў Флора і Лаўра, пабудаваныя (ад ансамбля ацалела шатровая званіца 1721 года пабудовы). Цэрквы былі ў благім стане, прыхаджане хадайнічалі перад епіскапам Ніжагародскім і Арзамаскім пра дазвол пабудаваць ім замест двух старых новы каменны ў імя Смаленскай іконы Божай Маці. Дазвол атрыманы з Ніжагародскай духоўнай кансісторыі 29 мая 1803 года, новы храм будаваўся 12 гадоў і быў самай вялікай сельскай прыходскай царквой у Ніжагародскай губерні таго часу[9]. Цяпер царква помнік архітэктуры федэральнага значэння.

У 1807 годзе Выяздную Слабаду атрымаў у спадчыну сын Васіля Пятровіча — Сяргею Васілевічу Салтыкову[ru] (1778—1846). Паводле яго тастамента, Выяздна-Слабодскі маёнтак раздзелены на 2 паншчыны (руск.: барщина, уладальніцкія долі ў адзіным маёнтку), большую ён завяшчаў сыну Сяргею Сяргеевічу (1819—1904), меншую — тром дочкам.

У 1815 годзе асвечана царква ў імя Смаленскай іконы Божай Маці, таму ў літаратуры сустракаюцца звесткі, што пабудавана яна ў гонар перамогі над Напалеонам, працяглы час у царкве знаходзілася копія цудатворнай Седміязерскай Божай Маці.

У 1850 годзе на ўскраіне Выяздной Слабады на сродкі мясцовага ўраджэнца Ф. С. Пузакова ўзведзены будынак з чырвонай цэглы — у ім адкрыта багадзельня на 55 месцаў. У 1920—1931 гады ў гэтым будынку знаходзіўся валасны выканаўчы камітэт[8].

У Выяздной Слабадзе быў святаром прадзед акадэміка А. Д. Сахарава — Мікалай Іванавіч Сахараў (1837—1916). У сваім першым доме, які Сахаравы набылі ў Выяздным ў 1860 годзе, ён адкрыў школу для навучання грамаце сялянскіх дзяцей. Айцец Мікалай і яго жонка самі выкладалі ў гэтай школе. Па некаторых звестках, яго сын — Іван Сахараў, адкрыў адну з першых бясплатных народных бібліятэк у Арзамаскім павеце[8].

Ва ўладанні Салтыковых сяло Выяздная слабада было амаль 250 гадоў. Паводле маніфеста ад 19 лютага 1861 гожа сяляне былі вызвалены з прыгону. Зямля, лясы і сядзіба распраданы Салтыковымі ў 1880-х гадах. Пасля сяло развівалася як прыгарад Арзамаса.

 
Выяздноўскі Дом мастацтва

У 1885 годзе на сродкі Ф. С. Пузакова адкрыта мужчынскае двухкласнае вучылішча, якое размясцілася ў доме Салтыкова. Вучылішча ўтрымлівалася на працэнты з фундуша Пузакова, размешчанага ў Ніжагародскі Банк паводле яго духоўнага завяшчання. У 1893—1894 навучальным годзе было 112 вучняў[10]. У 1932 годзе пачатковая школа ператворана ў ШСМ — школу сялянскай моладзі з сямігадовым тэрмінам навучання. А ў 1935 годзе школа стала ўзорнай васьмігадовай, дзе ўжо навучалася каля 320 чалавек. З 1937 года школа стала сярэдняй з дзесяцігадовым тэрмінам навучання. Першы выпуск 30-ці навучэнцаў, якія скончылі 10 класаў, адбыўся ў чэрвені 1940 года[8].

З сярэдзіны XIX ст. гандлёвае значэнне Арзамаса і адпаведна Выязднога стала падаць, гэта было звязана з пракладкай чыгункі і праз гэта перамяшчэннем транзітных шляхоў. У канцы XIX ст. Выяздное — вялікае сяло, амаль 3,5 тысяч жыхароў, але ўжо без ранейшага размаху вытворчасці[8].

У пачатку ХХ ст. у Выяздным развіты садоўніцтва і агародніцтва. Сады ў гэтай мясцовасці маглі прыносіць да 100 рублёў гадавога даходу з 300 кв. сажняў (13,5 ар), што лічылася па тых часах добрым паказчыкам. Галоўнай садовай культурай была маліна, таксама вырошчвалі яблыні, але яны моцна цярпелі ад безнагляднага выпасу коз. На прысядзібных землях вакол сяла вырошчвалі агуркі і цыбулю, з адной дзесяціны (1,09 га) гарода ўладальнік мог атрымаць выручку 200—500 руб.[11].

У 1931 годзе створана Арзамаская МТС, цяпер АСТ-Рэгіён «Арзамас Сельгастэхніка»[12]. У 1954 годзе пры пашырэнні Арзамаскай машынна-трактарнай станцыі ў 1,5 км на поўдзень ад Выязднога закладзены пасёлак Сельхазцехніка.

У 1954—1959 гадах сяло Выяздное было цэнтрам Арзамаскага раёна[13].

 
Мікрараён Спартыўны, пабудаваны ў 2014 годзе

Статус пасёлка гарадскога тыпу з 1982 года.

Насельніцтва

правіць
  1. Н/Д[14]
 
Вуліца Леніна, яна ж цэнтральны праезд праз Выяздное

Прамысловасць

правіць

У пасёлку размешчаны прадпрыемствы харчовай прамысловасці («Арзамасхарчканцэнтрат», Арзамаская кандытарская фабрыка і інш.), ЗАТ АСТ-рэгіён «Арзамас сельгастэхніка».

Рэлігійнае жыццё

правіць
 
Царква прападобнага Сергія Раданежскага
 
Выяздноўская школа

У выязным размешчаны сабор Смаленскай іконы Божай Маці, узведзены ў 1803—1815 гадах[15] з асобна стаячай шатровай званіцай, якая засталася ад папярэдняга Раства-Багародзіцкага храма, пабудаванага ў 1721 годзе[16]. А таксама царква Сергія Раданежскага, асвечаная ў 1795 годзе.

У 2007 годзе Смаленскі сабор разам са званіцай сталі аб’ектамі культурнай спадчыны федэральнага значэння, царква прападобнага Сергія Раданежскага атрымала статус аб’екта культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.[17]

З 2010 года пры Смаленскам саборы пачаў дзейнасць філіял епархіяльнага валанцёрскага руху «Ад сэрца да сэрца», святары і вернікі рэгулярна наведваюць дзяцей-адмоўнікаў у Цэнтральнай гарадской бальніцы Арзамаса.[18]

Вядомыя асобы

правіць

Зноскі

  1. https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/Сhisl_MO_01-01-2024.xlsxРосстат, 2024.
  2. Населённые пункты Арзамасского района(недаступная спасылка).
  3. а б в Смирнов, Д. Н. Очерки жизни и быта нижегородцев XVII—XVIII веков. — Горький, 1971. — С. 280—282
  4. Щегольков Н. Исторические сведения о городе Арзамасе, собранные Николаем Щегольковым. — Арзамас, 1911. — С. 23.
  5. а б Нижегородские губернские ведомости (неофициальная часть). № 26, 28. -- 1850.
  6. Щегольков Н. — С.35.
  7. Переписная книга города Арзамаса и уезда переписи Ивана Ивановича Щепотева. Перепись 1710 года. (РГАДА. Ф. 1103. Оп. 1. Д. 1552).
  8. а б в г д Поселок Выездное – казачья слобода на засечной черте // Путешествие в историю. Архівавана з першакрыніцы 26 ліпеня 2020.
  9. Смоленский собор в поселке Выездное // Путешествие в историю. Архівавана з першакрыніцы 26 ліпеня 2020.
  10. Выездное, поселок (Арзамасский район, Нижегородская область) // Letopisi.ru. Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2021.
  11. 4. Нижегородская земская газета. — 1903. — № 2
  12. АСТ-Регион "Арзамас сельхозтехника". Архівавана з першакрыніцы 26 ліпеня 2020.
  13. Ведомости Верховного Совета СССР. № 8 (802), 1954 г.
  14. Выяздное (Арзамаскі раён) > Даныя не выяўлены. Магчыма, старонка пераназывалася. Праверце даведнік
  15. Церковь Иконы Божией Матери Смоленская в Выездной Слободе. Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2013.
  16. Протоиерей Олег Куря: «Смоленский собор был одним из крупнейших сельских храмов в Нижегородской губернии». Архівавана з першакрыніцы 23 снежня 2011.
  17. Двум храмам Нижегородской области присвоен статус памятников культурного наследия. Нижегородская епархия (20 жніўня 2007). Архівавана з першакрыніцы 24 сакавіка 2014. Праверана 16 жніўня 2011.
  18. В Смоленском соборе поселка Выездное начали проводиться беседы «Семейный очаг». Нижегородская епархия (12 чэрвеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 4 верасня 2012. Праверана 16 жніўня 2011.