Вялікагерцагская пахавальня
Вялікагерцагская пахавальня (ням.: Großherzogliche Grabkapelle) — капліца-пахавальня ў нямецкім горадзе Карлсруэ, Бадэн-Вюртэмберг. Была пабудавана ў 1889—1896 гадах Германам Гембергерам па папярэдніх праектах Франца Бера і Фрыдрыха Гембергера ў Фазанавым садзе, размешчаным у гарадскім раёне Остштат.
Славутасць | |
Вялікагерцагская пахавальня | |
---|---|
49°01′12″ пн. ш. 8°25′13″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Германія |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | неаготыка |
Архітэктар | Franz Baer[d] і Jakob Friedrich Alois Hemberger[d] |
Заснавальнік | Фрыдрых I Бадэнскі[d] і Луіза Пруская[d] |
Будаўніцтва | 1889—1896 гады |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьФундатарамі былі вялікі герцаг Бадэна Фрыдрых I і яго жонка Луіза Пруская. Прычынай для гэтага паслужыла ранняя смерць іх малодшага сына Людвіга Вільгельма. Бацькі пажадалі, каб яго магіла знаходзілася далей ад гарадскога шуму «ў глыбокай самоце ляснога свету». Спачатку членаў княжацкай сям'і звычайна хавалі ў замкавай царкве Св. Міхаіла ў Пфорцхайме ці ў крыпце гарадской царквы Карлсруэ. Аднак гэтыя месцы членам сям'і вялікага герцага было немагчыма наведваць без прыцягнення увагі грамадства[1].
Пахавальня непрыкметна размешчана на алеі лістоўніц пасярод лесу Гартвальд на краю Фазанавага саду паміж праспектам Адэнаўэрынг (Adenauerring) і вуліцай Клостэрвег (Klosterweg) у кірунку да інтэрната Hans-Dickmann-Kolleg. Яна лічыцца аднам з наймаляўнічых помнікаў гісторыі і архітэктуры Бадэна.
Пахаваныя
правіцьПамерлыя да 1888 года члены сям'і Бадэнскага дому першапачаткова былі пахаваны ў крыпце евангелічнай гарадской царквы Карлсруэ і перапахаваны ў вялікагерцагскай пахавальні толькі пасля Другой сусветнай вайны. Спіс адсартаваны паводле года смерці:
- Вялікі герцаг Людвіг I Бадэнскі (1763—1830)
- Генрыэта Бадэнская (1833—1834), дачка прынца Вільгельма
- Вялікі герцаг Леапольд Бадэнскі (1790—1852)
- Вялікі герцаг Людвіг II Бадэнскі (1824—1858)
- Прынц Людвіг Вільгельм Бадэнскі (1865—1888)
- Прынцэса Лізавета Александрына Вюртэмбергская (1802—1864), жонка прынца Вільгельма
- Вялікая герцагіня Сафія Шведская (1801—1865), жонка вялікага герцага Леапольда
- Маркграф Максіміліян Бадэнскі (1796—1882)
- Прынц Людвіг Вільгельм Бадэнскі (1865—1888)
- Прынцэса Паўліна Лізавета Бадэнская (1835—1891)
- Прынц Вільгельм Бадэнскі (1829—1897), перапахаваны ў Залемскім абацтве
- Прынц Карл Бадэнскі (1832—1906)
- Вялікі герцаг Фрыдрых I Бадэнскі (1826—1907)
- Разалія, графіня Рэна, народжаная баранеса фон Бейст (1845—1908), жонка прынца Карла
- Фрыдрых фон Рэна (1877—1908), сын прынца Карла
- Прынцэса Луіза Пруская (1838—1923), жонка Фрыдрыха I.
- Апошні вялікі герцаг Бадэна Фрыдрых II (1857—1928)
- Прынцэса Хільда Люксембургская (1864—1952), яго жонка
Галерэя
правіць-
Саркафаг Людвіга Вільгельма Аўгуста Бадэнскага -
Грабніцы вялікага князя Фрыдрыха I Бадэнскага і яго жонкі, прынцэсы Луізы Прускай
-
Грабніца прынца Людвіга Вільгельма -
Саркафаг прынцэсы Хільды Люксембургскай
Гл. таксама
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ Besuchszentrum im sanierten Wächterhaus in Karlsruhe eröffnet Архівавана 9 ліпеня 2020. (ням.)
Літаратура
правіць- Annegret Kalvelage: Fernab vom Getriebe der Stadt. Die Grablege der Großherzöge Badens, Landesdenkmalamt Baden-Württemberg. Nachrichtenblatt-Online (pdf), Ausgabe 3/2003. S. 218—221.
- Kurt Andermann: Das großherzogliche Mausoleum im Fasanengarten. In: Residenz im Kaiserreich Karlsruhe um 1890. Karlsruhe 1990.
- Bodo Blenk: Die Großherzogliche Grabkapelle in Karlsruhe. Ein Beitrag zur Stadtgeschichte, Hohenweststedt 1978.
Спасылкі
правіцьВялікагерцагская пахавальня на Вікісховішчы |
- Сайт вялікагерцагскай пахавальні ў Карлсруэ (ням.)
- Вялікагерцагская пахавальня на афіцыйным сайце горада Карлсруэ (ням.) (так Дню Спадчыны)
- Вялікагерцагская пахавальня на сайце Stadtwiki Karlsruhe(недаступная спасылка) (ням.)
- Вялікагерцагская пахавальня на сайце Інфацэнтра Галоўных могілак Карлсруэ (ням.)