Вялікая кальцавая лінія

(Пасля перасылкі з Вялікая Кальцавая лінія)

Вялікая кальцавая лінія (руск.: Большая кольцевая линия) — адзінаццатая лінія Маскоўскага метрапалітэна (у 1969—2019 гадах дзейнічала Кахоўская лінія, якая таксама мела нумар 11, пазней 11А). Самая працяглая кальцавая лінія метро ў свеце, таксама другая кальцавая ў Маскоўскім метрапалітэне і агулам на постсавецкай прасторы.

Вялікая кальцавая лінія
Маскоўскі метрапалітэн
Адкрыццё першага ўчастку:
  • 26 лютага 2018 года (першы ўчастак)
  • 3 сакавіка 2023 года (поўнае адкрыццё ўсіх участкаў)
Даўжыня, км: 62,5 км (57,5 — само кальцо + 5,0 — адгалінаванне да станцыі «Дзелавы цэнтр»)
Колькасць станцый: 31 (з іх 29 — на самім кальцы, 2 — на адгалінаваннях)
Максімальная колькасць вагонаў у складзе цягніка: 8

Першы ўчастак адкрыты 11 жніўня 1969 года ў складзе Горкаўскай-Замаскварэцкай лініі, а 26 лютага 2018 года запушчаны першы ўчастак нанова спраектаванага кальца. Адкрыццё лініі на ўсім працягу адбылося 1 сакавіка 2023 года.

Спасылкі правіць