Вялікая кальцавая лінія
Вялікая кальцавая лінія (руск.: Большая кольцевая линия) — адзінаццатая лінія Маскоўскага метрапалітэна (у 1969—2019 гадах дзейнічала Кахоўская лінія, якая таксама мела нумар 11, пазней 11А). Лінія пабудавана па стандартах Вялікага кальцавага метро. Першы ўчастак адкрыты 11 жніўня 1969 года ў складзе Горкаўскай-Замаскварэцкай лініі, а 26 лютага 2018 года адкрыўся першы ўчастак наноў спраектаванага кальца.
![]() | |
---|---|
Маскоўскі метрапалітэн | |
![]() | |
Даўжыня, км: | 12,5 + 2,7 (Някрасаўская лінія) |
Колькасць станцый: | 31 (будуецца) |
Максімальная колькасць вагонаў у складзе цягніка: | 8 |