Вялікі палац (Парыж)

(Пасля перасылкі з Вялікі палац, Парыж)

Вялікі палац (фр.: Grand Palais) — велічнае архітэктурнае збудаванне ў стылі боз-ар, размешчанае злева ад Елісейскіх Палёў у 8-й акрузе Парыжа. Вядомы як буйны культурны і выставачны цэнтр.

Вялікі палац
Заснаваны 1900
Адкрыты 1900
Месцазнаходжанне Avenue Winston Churchill 75008, Парыж
Наведвальнікі
  • 1 500 000 чал.
Адрас 3, avenue du Général-Eisenhower, 75008 Paris
grandpalais.fr
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

«Вялікі Палац Вытанчаных Мастацтваў» быў узведзены ў Парыжы ў 1897 годзе, для Сусветнай выставы, якая праходзіла з 15 красавіка па 12 лістапада 1900, на месцы разабранага Палаца індустрыі. «Будынак, прысвечаны Рэспублікай славе французскага мастацтва», што можна прачытаць на адным з яго франтонаў, першапачаткова прызначаўся для прыняцця афіцыйных культурных мерапрыемстваў сталіцы.

У 1925 годзе Вялікі палац быў адной з пляцовак правядзення Міжнароднай выставы сучасных дэкаратыўных і прамысловых мастацтваў.

Архітэктура правіць

 
Выгляд з боку моста Аляксандра III

Медныя квадрыгі працы Жоржа Рэсіпона вянчаюць два ўваходы: паўночна-ўсходні і паўднёва-ўсходні. Гэтыя алегарычныя статуі прадстаўляюць: з боку Елісейскіх Палёў: «L’Immortalité devançant le Temps» (Бессмяротнасць, якая апярэджвае час), з боку Сены: «L’Harmonie triomphant de la Discorde» (Гармонія, якая трыумфуе над разладам).

Музеі правіць

Частка паўночнага крыла палаца займае Мастацкая галерэя, заходняе крыло адведзена Музею адкрыццяў і вынаходніцтваў.

Гл. таксама правіць