Вялікі ратны востраў

Вялікі ратны востраў (сербск.: Велико ратно острво) — рачны востраў у Бялградзе, Сербія, пры зліцці рэк Сава і Дунай. Належыць да абшчыны Земун.

Вялікі ратны востраў
серб. Велико ратно острво
Спадарожнікавы здымак Вялікага ратнага вострава
Спадарожнікавы здымак Вялікага ратнага вострава
Характарыстыкі
Плошча2,11 км²
Насельніцтва
  • 0 чал.
Размяшчэнне
44°49′44″ пн. ш. 20°26′10″ у. д.HGЯO
АкваторыяДунай
Краіна
Вялікі ратны востраў (Сербія)
Вялікі ратны востраў
Вялікі ратны востраў
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вялікі ратны востраў мае прыкладна трохвугольную форму і займае плошчу 2,11 км². Рэльеф раўнінны, у значнай ступені багністы, часта затоплены ракой.

Расліннасць вострава тыпова балотная, тым ліку чарот і сітнік, аднак ёсць і дрэвы — таполя, ясень, бузіна, глог і нават некаторыя рэдкія іглічныя пароды.

Востраў атрымаў сваю назву з-за неаднаразовага выкарыстання ў ваенных мэтах. Падчас турэцкай аблогі 1521 туркі размясцілі на востраве сваю артылерыю для абстрэлу крапасных сцен. У 1806 годзе паўстанцы Карагеоргія менавіта адсюль пачалі атаку на горад. У 1915 годзе аўстра-венгерскія войскі выкарыстоўвалі востраў як плацдарм для штурму горада.

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць

Панарама Вялікага ратнага вострава