Чарот
Чаро́т[1][2], Міліца[3] (Scirpus) — род кветкавых раслін сямейства Асаковыя (Cyperaceae). Часта чаротам няправільна называюць трыснёг.
Чарот | |||||||||||||||||||
![]() Чарот лясны (Scirpus sylvaticus) | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Scirpus L. (1753), nom. cons. | |||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||||||
|
Апісанне
правіцьАднагадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны. Сцябло вышынёй да 3 м, акруглае ці трохграннае, з унутранай рыхлай паветраноснай тканкай — аэрэнхімай. Лісце лінейнае, трохграннае або ніткаладобнае ці рэдукаванае. Кветкі ў падоўжана-яйцападобных каласках, сабраных у складанае суквецце, радзей адзіночныя. Плод — арэшак.
Пашырэнне
правіцьНалічваецца больш за 250[2] відаў (50 відаў[4]). Пашыраны ўсюды, пераважна ў тропіках і субтропіках. На тэрыторыі Беларусі растуць чарот лясны (Scirpus sylvaticus), чарот самаўкараняльны (Scirpus radicans), чарот Табернемантана (Scirpus tabernaemontani)[2]. Трапляюцца па берагах вадаёмаў і лясных ручаёў, па балотах, часта ў вадзе.
Выкарыстанне
правіцьСцёблы выкарыстоўваюць для пляцёных вырабаў, як упаковачны, цеплаізаляцыйны і будаўнічы матэрыял.
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 118. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17.
- ↑ Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с. — у крыніцы пад назвай Merula merula
- ↑ Scirpus: звесткі пра назву таксона на сайце The Plant List (version 1.1, 2013). (англ.)
Літаратура
правіць- Чарот // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17). — С. 244.
Спасылкі
правіць- Scirpus: звесткі пра назву таксона на сайце The Plant List (version 1.1, 2013). (англ.)
- Камыш — род Scirpus: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)