Вясёлкавая рыбка
Вясёлкавая рыбка[1] (Melanotaenia maccullochi) — аўстралійская рыбка, якую часта разводзяць у акварыумах.
Вясёлкавая рыбка | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Melanotaenia maccullochi | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
АпісаннеПравіць
Самцы светла-аліўкава-карычневыя з серабрыстым бляскам, хваставы плаўнік кармінава-чырвоны. На жаберных вечках знаходзіцца чырвоная пляма. Даўжыня 6 см. Адчувае сябе добра як у прэснай, так і ў марской вадзе.
РазмнажэннеПравіць
Падчас мятання ікры самец асабліва прыгожа афарбаваны. Ікрынкі светла-жоўтага колеру, параўнальна буйныя. Выметаная ікра павісае на раслінах, і пры тэмпературы 24-25 °C праз 4-5 дзён з яе выводзяцца маляўкі.
Самец будуе гняздо з пены і раслін — напрыклад, з водных пячоначных імхоў роду рычыя (Riccia).
Зноскі
- ↑ Вясёлкавая рыбка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 525
ЛітаратураПравіць
- Вясёлкавая рыбка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 525
СпасылкіПравіць
- Радужная меланотения Маккаллоча Архівавана 2 сакавіка 2020.
- Радужная меланотения Маккаллоча на сайте Aquafors.ru
- Вясёлкавая рыбка: інфармацыя на сайце «Энцыклапедыя жыцця» (EOL)