Вятчынскае падняцце

Вятчынскае падняцце (ад назвы вёскі Вятчын у Жыткавіцкім раёне) — тэктанічная структура ў Жыткавіцкім, Любанскім і Акцябрскім раёнах, у заходняй частцы Капаткевіцка-Велікаборскай ступені Прыпяцкага прагіну. Выяўлена сейсмічнымі даследаваннямі ў 1972 годзе. Выдзяляецца па паверхні фундамента, падсалявых і міжсалявых адкладах.

Па паверхні фундамента і падсалявых адкладах Вятчынскае падняцце — монакліналь, абмежаваная на паўночным захадзе, поўдні і паўднёвым захадзе Вятчынскім і Паўднёва-Жыткавіцкім разломамі. Малаамплітудным папярочным разрывам падзелена на 2 блокі. Памеры Вятчынскага падняцця 15×2,5 км. Амплітуда 200—300 м. Структурны план міжсалявых адкладаў у агульных рысах адпавядае плану падсалявых адкладаў, але Вятчынскае падняцце прадстаўлена толькі ўсходнім блокам, таму што малаамплітудны Вятчынскі разлом, які абмяжоўвае заходнюю частку падсалявой структуры, па міжсалявых адкладах не фіксуецца. Памеры Вятчынскага падняцця па міжсалявых адкладах 5×5 км. Амплітуда 100—150 м. Развілося Вятчынскае падняцце ў асноўным у лебядзянска-каменнавугальны час.

ЛітаратураПравіць