Вячаслаў Іванавіч Янчэўскі

Вячаслаў Іванавіч Янчэўскі (нар. 9 ліпеня 1948, г. Мінск) — беларускі матэматык. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2014; чл.-кар. з 2009), доктар фізіка-матэматычных навук (1981), прафесар (1990).

Вячаслаў Іванавіч Янчэўскі
Дата нараджэння 9 ліпеня 1948(1948-07-09) (76 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук (1981)
Навуковае званне
Альма-матар
  • матэматычны факультэт БДУ[d] (1971)[1]
Навуковы кіраўнік Уладзімір Пятровіч Платонаў[1]
Прэміі

Біяграфія

правіць

Скончыў з адзнакай Белдзяржуніверсітэт (1971).

З 1974 года працуе ў Інстытуце матэматыкі НАН Беларусі, у 1992 года в.а. загадчыка аддзела алгебры, з 1993 года загадчык аддзела алгебры[2].

Узнагароды

правіць

Прэмія НАН Беларусі (2008) за даследаванне структурных асаблівасцей алгебраічных разнастайнасцей.

Навуковая дзейнасць

правіць

Навуковыя працы ў галіне алгебры, алгебраічнай геаметрыі і алгебраічнай К-тэорыі. Прапанаваў адзіны падыход да рашэння задач даследавання структурных уласцівасцей лінейных алгебраічных груп класічнага тыпу. Пабудаваў унітарную і спінорную прыведзеныя К-тэорыі для вылічэння прыведзеных груп Уайтхеда гензелевых канечнамерных алгебр з дзяленнем. Распрацаваў метады апісання спецыяльных нармальных падгруп мультыплікатыўных груп алгебр з інвалюцыямі. Даследаваў пытанні існавання цыклічных інвалюцый у класічных алгебрах з дзяленнем. Распрацаваў метады даследавання градуіраваных алгебр з інвалюцыямі, што дазволіла прапанаваць аднолькавую схему апісання груп Уййтхеда гензелевых цел і цел некамутатыўных рацыянальных функцый. Устанавіў і даказаў законы ўзаемнасці для груп Браўэра палёў функцый крывых над лічбавымі палямі. Рашыў праблему нетрывіяльнасці анізатропных прыведзеных унітарных груп Уайтхеда алгебр з дзяленнем, якім уласцівы ўнітарныя інвалюцыі. Распрацаваў новыя метады даследавання груп рацыянальных кропак лінейных алгебраічных груп, заснаваныя на ўстанаўленні глыбокіх сувязей мультыплікатыўнай структуры алгебр Адзумайі геаметрычных палёў і іх кагамалагічных уласцівасцей, вынікам чаго з’явілася рашэнне шэрагу праблем тэорыі лінейных алгебраічных груп, што знаходзяцца на стыку алгебраічнай К-тэорыі і алгебраічнай геаметрыі.

Аўтар звыш 200 навуковых прац, у т.л. 2 вучэбных дапаможнікаў для матэматычных спецыяльнасцей універсітэтаў.

Бібліяграфія

правіць
  • Янчевский В. И.  Приведенная унитарная K-теория и тела над гензелевыми дискретно-нормированными полями. // Изв. АН СССР. Сер. мат. 1978. — № 4. — С. 879—918.
  • Монастырный А. П., Янчевский В. И.  Группы Уайтхеда спинорных групп // Изв. АН СССР. Сер. мат. 1990. Т. 54, № 1. — С. 60—96.
  • Yanchevskii V.I. Symmetric and skew-symmetric elements of involutions, associated groups, and the problem of decomposability of involutions // Proceedings of Symposia in Pure Mathematics. Vol. 58.2. P. 431—444.

Зноскі

  1. а б в Матэматычная генеалогія — 1997.
  2. ЯНЧЭЎСКІ Вячаслаў Іванавіч

Спасылкі

правіць