Вячаслаў Аляксеевіч Янушка
Вячаслаў Аляксеевіч Янушка (3 лістапада 1950, Бяроза, Брэсцкая вобласць — 30 мая 2021) — беларускі вучоны ў галіне сардэчна-сасудзістай хірургіі, прафесар, доктар медыцынскіх навук (1990). Старшынёй Беларускай асацыяцыі ангіёлагаў і сасудзістых хірургаў, членам Еўрапейскага таварыства кардыёлагаў, Еўрапейскай асацыяцыі кардыятаракальных хірургаў.
Вячаслаў Аляксеевіч Янушка | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 лістапада 1950 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 мая 2021 (70 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук (1990) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьУ 1973 годзе скончыў Мінскі медінстытут і пасля праходжання інтэрнатуры па спецыяльнасці «хірургія» на базе Баранавіцкай гарадской бальніцы працаваў хірургам у Івацэвіцкай раённай бальніцы, хірургам у аддзяленні сасудзістай паталогіі Мінскай абласной клінічнай бальніцы, у БелНДІ кардыялогіі.
У 1982 годзе абараніў кандыдацкую, а ў 1990 годзе стаў доктарам медыцынскіх навук[1].
Навуковая дзейнасць
правіцьШмат гадоў быў галоўным пазаштатным сасудзістым хірургам Міністэрства аховы здароўя. Упершыню распрацаваў хірургічную тактыку аднамомантавага лячэння хворых з спалучаным паражэннем каранарных артэрый і артэрый розных лакалізацый, якая з поспехам ужываецца ў многіх краінах СНД ды інш.
За час практычнай дзейнасці правёў больш за 7000 аперацый на сэрцы і сасудах[2].
Узнагароды
правіцьЗноскі
- ↑ Янушко Вячеслав Алексеевич(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2021. Праверана 30 мая 2021.
- ↑ Памёр прафесар Вячаслаў Янушка. Ён правёў больш за 7000 аперацый на сэрцы і сасудах
- ↑ Янушко Вячеслав Алексеевич
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 276.
- Республика Беларусь: энциклопедия: [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 726.