Вячаслаў Барысавіч Ангелаў
Вячаслаў Барысавіч Ангелаў (27 жніўня 1947, г. Лесазаводск, Прыморскі край) — беларускі архітэктар. Кандыдат архітэктуры (1974).
Вячаслаў Барысавіч Ангелаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 жніўня 1947 (73 гады) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат архітэктуры (1974) |
Член у |
БіяграфіяПравіць
Скончыў у 1969 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. Працаваў у Белдзіпрасельбудзе, з 1974 года — асістэнт, дацэнт кафедры архітэктуры, намеснік дэкана архітэктурнага факультэта Беларускага політэхнічнага інстытута.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1975 года. Пражывае ў Мінску.
ТворчасцьПравіць
Асноўныя працы: серыя тыпавых праектаў сельскіх жылых дамоў з газасілікатнымі сценамі (1971, з Н. М. Нядзелькай), тыпавы праект мансарднага жылога дома для сяла (1971). Аўтар шэрагу артыкулаў па пытаннях архітэктуры.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Ангелов Вячеслав Борисович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.