Нона Міхайлаўна Нядзелька
Нона Міхайлаўна Нядзе́лька (нар. 20 ліпеня 1937, Менск) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар Беларусі (1991).
Нона Міхайлаўна Нядзелька | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 ліпеня 1937 (87 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыла ў 1960 годзе архітэктурнае аддзяленне будаўнічага факультэта БПІ (выкладчык Н. М. Макляцова, Г. У. Заборскі, У. А. Кароль). 3 1960 года працуе ў інстытуце «Белдзіпрасельбуд» (з 1969 года галоўны архітэктар праектаў).
Член Саюза архітэктараў з 1963 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць
правіцьАсноўны кірунак творчасці — архітэктура жылых і грамадскіх будынкаў для сельскіх населеных пунктаў[1]. Найбольш значныя работы: дом культуры ў г. Нёман Калінінградскай вобласці (1969), дом культуры з адміністрацыйнымі памяшканнямі ў п. Малеч (1971)[2], праект планіроўкі і забудовы в. Малеч Бярозаўскага раёна (1983, прэмія СМ СССР 1981, залаты медаль ВДНГ СССР[2]), 1-кватэрныя блакіраваныя жылыя дамы з кватэрамі ў двух узроўнях (1982), адміністрацыйныя будынкі дырэкцыі саўгаса і сельсавета (1981—1982), блок 16-кватэрных жылых дамоў з памяшканнямі гандлёвага прызначэння і аптэкай (1975—1976), цэнтральная плошча з малымі архітэктурнымі формамі (1976—1978)[1], пачатковая школа зблакаваная з дзіцячым садам-яслямі[2] ў в. Малеч; адміністрацыйны будынак і бульвар у в. Аснежыцы Пінскага раёна (1983)[1], праект забудовы, цэнтральнай плошчы і добраўпарадкавання жылых кварталаў пас. Жамчужны п/ф «Дружба» Баранавіцкага раёна (будаўніцтва ў 1984-89, Сярэбраны медаль ВДНГ)[2], грамадскія цэнтры ў в. Казловічы Слуцкага (1984—1989), Морач Клецкага (1986—1990) раёнаў, Дамы культуры (1988), адміністрацыйны будынак (1993), жылыя дамы (з 1995 г.)[3] у в. Абухава Гродзенскага і ў в. Аўсянка калгаса «17 Партз’езд» Горацкага (1989) раёнаў[1], генплана грамадскага цэнтра і інд. праектаў, дом культуры з залай на 300 месцаў там жа (будаўніцтва ў 1985-89, сааўтары В. У. Гаруновіч), праекта забудовы, жылых і грамадскіх будынкаў, школа на 432 навучэнцаў у п. Нарач калгаса «Прагрэс» Мінскай вобласці (1987, сааўтар Г. Штэйман), лазнева-пральны камбінат (1986), дом культуры з залай і плавальным басейнам (будаўніцтва 1982-87), адміністрацыйны будынак (будаўніцтва 1982-87), жылыя дамы аднакватэрныя і мансардныя 4-кватэрныя і 8-кватэрныя (1991-97) у в. Абухава СПК «Абухава» Гродзенскай вобласці; грамадскі цэнтр пасёлка з бульварам (1987), дом культуры з залай на 600 месцаў (будаўніцтва 1988-92) у в. Аснежыцы калгаса «Аснежыцкі» Пінскага раёна; база адпачынку Дзяржбанка СССР (1999, пасля рэканструкцыі — комплекс навучальнага цэнтра Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь) у Раўбічах Мінскага раёна[3] (будаўніцтва 1987-99), службова-вытворчы будынак Ашмянскай мытні ПМА «Каменны Лог» і іншыя; Дом культуры з залай на 600 месцаў з танцзалай у г. Пружаны[2].
Аўтар тыпавых праектаў жылых і грамадскіх будынкаў, школ і інш[1]. Па праграме адраджэння сяла аўтар тыпавога праекта: Аднапавярховы жылы дом з трох-пакаёвай кватэрай з магчымасцю пабудовы мансарды т.п. Б.3-00-495 (2005), 60-кватэрныя жылыя дамы для ЖБК (2005—2009) у в. Смалявічы Мінскай вобласці, 80-кватэрны ЖСК «Аксакаўшчына» ў в. Хацежына Мінскага раёна і інш[2].
Узнагароды
правіцьЛаўрэат прэміі Савета Міністраў СССР (1981), Заслужаны архітэктар Беларускай ССР (1991); узнагароджана медалём «За працоўнае адрозненне» (1976), медалём «Ветэран працы» (1985)[2], чатырма сярэбранымі (1971, 1976, 1978, 1987), адным залатым (1980) і адным бронзавым (1982) медалямі ВДНГ СССР ва Усесаюзных аглядах-конкурсах на лепшы сельскі пасёлак[4].
Зноскі
- ↑ а б в г д Нядзелька Нона Міхайлаўна // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
- ↑ а б в г д е ё Неделько Нонна Михайловна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- ↑ а б Нонна Михайловна Неделько
- ↑ Неделько Нонна Михайловна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Літаратура
правіць- Нядзелька Нона Міхайлаўна // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
- Неделько Нонна Михайловна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Неделько Нонна Михайловна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)