Вячаслаў Лявонцьевіч Вярэніч

беларускі мовазнавец

Вячасла́ў Ляво́нцьевіч Вярэ́ніч (12 сакавіка 1924, Рухча, Столінскі раён, Брэсцкая вобласць, БССР, СССР27 жніўня 1999, Мінск, Беларусь) — беларускі мовазнаўца, паланіст, славіст. Кандыдат філалагічных навук.

Вячаслаў Лявонцьевіч Вярэніч
Дата нараджэння 12 сакавіка 1924(1924-03-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 жніўня 1999(1999-08-27) (75 гадоў)
Месца смерці
Род дзейнасці мовазнавец
Навуковая ступень кандыдат філалагічных навук
Альма-матар

Бацька — Лявонцій Якаўлевіч Вярэніч. Маці — Аляксандра Рыгораўна Шпакоўская. Вярэнічы і Шпакоўскія належалі да родаў праваслаўнай пінскай шляхты. Жонка — Галіна Іванаўна Вярэніч. Сыны Сяргей і Вадзім.

БіяграфіяПравіць

АдукацыяПравіць

Скончыў рухчынскую пачатковую школу, плотніцкую сямігадовую школу і Пінскую гімназію (1939). Шасцімесячныя настаўніцкія курсы. Скончыў завочна Пінскае педвучылішча (1944—1946), Пінскі настаўніцкі інстытут (1948–1952) і Мінскі педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (1953—1956). З 28 студзеня 1957 года ў аспірантуры Інстытута мовазнаўства АН БССР. Вучыўся ў аспірантуры Інстытута славяназнаўства АН СССР у 1958—1961 гадах.

ПрацаПравіць

З жніўня 1940 да ліпеня 1941 года працаваў загадчыкам і настаўнікам пачатковай школы на х. Магільна Столінскага раёна. З верасня па лістапад 1941 года — настаўнік пачатковай школы ў Ворсіне на Століншчыне. Дырэктар глінкаўскай сямігадовай школы (1949—1953). Інспектар столінскага аддзела народнай адукацыі ў 1953–1955 гадах. Загадчык столінскім аддзелам народнай адукацыі (1955—1957). З 28 снежня 1961 да 31 мая 1995 года працаваў на кафедры агульнага і славянскага мовазнаўства Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Акадэміі Наук БССР (пазней Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі).

ПаланістыкаПравіць

У 1967 годзе стварыў даследчыцкую групу па вывучэнні польскіх гаворак на тэрыторыі СССР. Вынікам яе працы стаў зборнік «Польскія гаворкі ў СССР» (у 2-х частках). 27 чэрвеня 1975 года абараніў дысертацыю на тэму «Праблемы інтэрферэнцыі ў астраўных гаворках. На матэрыяле мазурскай гаворкі на Палессі і Ніжняй Сілезіі». Аўтар звыш 120 публікацій.

Рэгіянальныя даследаванніПравіць

У 1965 годзе пазнаёміўся з даследчыкам Заходняга Палесся дыялектолагам Фёдарам Клімчуком. З землякамі даследчык размаўляў выключна на роднай заходнепалескай гаворцы. У 1999 годзе стаў адным з ініцыятараў стварэння Заходнепалескага навукова-краязнаўчага таварыства «Загароддзе».

У 1960 годзе стварыў анамастычную програму і пачаў даследаванні ў Столінскім і Пінскім раёнах. Збор матэрыялаў вёўся да 1985 года. Агулам было даследавана 140 населеных пунктаў. 19 верасня 1997 года на семінары, прысвечаным фотавыставе «Палессе, якога не ведаем», прачытаў даклад «Прозвішчы жыхароў Століншчыны». 6 студзеня 1997 года выступаў на пасяджэнні таварыства «Загароддзе» з дакладам «Этнаграфічнае даследаванне Палесся ў XIX—ХХ стст.». У 1999 годзе сабраныя матэрыялы разам з уводнымі артыкуламі памерам у 40 аўтарскіх аркушаў былі ўпарадкаваныя Фёдарам Клімчуком і надрукаваныя ў кнізе «Вярэніч В. Л., Палескі архіў».

ЛітаратураПравіць

  • В. Л. Вярэніч, Палескі архіў. — Мн., 2009. — 692 с.