Калонія (Ганцавіцкі раён)

вёска ў Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Кало́нія[1] (трансліт.: Kalonija, руск.: Колония) — вёска ў Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Агарэвіцкага сельсавета. Знаходзіцца за 9 км на ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Ганцавічы (на лініі Лунінец — Баранавічы).

Вёска
Калонія
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 34 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1646
Аўтамабільны код
1
СААТА
1216836016
Калонія на карце Беларусі ±
Калонія (Ганцавіцкі раён) (Беларусь)
Калонія (Ганцавіцкі раён)
Калонія (Ганцавіцкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Калонія (Ганцавіцкі раён)

Насельніцтва правіць

  • 69 жыхароў (14.10.2009 г.).

Гісторыя правіць

У 1909 г. маёнтак Круговіцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні, 1 двор, 4 жыхары. У лістападзе 1917 г. ўстаноўлена савецкая ўлада. У лютым 1918 г. акупіравана германскімі войскамі, з сакавкіка 1919 г. — войскамі Польшчы. У пачатку 1919 г. і ў ліпені — жніўні 1920 г. аднаўлялася савецкая ўлада.

З 1921 г. ў складзе Польшчы, вёска Круговіцкай гміны Лунінецкага павета Палескага ваяводства, 24 дамы, 156 жыхароў. З 1939 г. ў складзе БССР.

З 15.01.1940 г. вёска ў Ганцавіцкім раёне Пінскай вобласці.

У Вялікую Айчынную вайну з 30.06.1941 г. да 07.07.1944 г. акупіравана нямецкімі захопнікамі. Карнікі спалілі ў вёсцы 14 двароў. На франтах вайны загінулі 2 вяскоўцы, 2 жыхары вёскі памерлі ад ран.

З 08.01.1954 г. ў Брэсцкай вобласці. Паводле перапісу 1959 г. 331 жыхар. З 25.12.1962 г. да 30.07.1966 г. ў Ляхавіцкім раёне. Паводле перапісу 1970 г. 197 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Спасылкі правіць