Рудня (Акцябрскі раён)

колішняя вёска ў Акцябрскім раёне Беларусі
(Пасля перасылкі з Вёска Рудня, Акцябрскі раён)

Ру́дня — былая вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. У 1954 годзе тэрыторыя вёскі ўвайшла ў склад новаўтворанага гарадскога пасёлка Акцябрскі.

Вёска
Рудня
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
Рудня на карце Беларусі ±
Рудня (Акцябрскі раён) (Беларусь)
Рудня (Акцябрскі раён)
Рудня (Акцябрскі раён) (Гомельская вобласць)
Рудня (Акцябрскі раён)

Геаграфія правіць

Размяшчэнне правіць

Размяшчалася на крайнім паўднёвым усходзе сучаснага Акцябрскага.

Гісторыя правіць

Першыя пісьмовыя згадкі пра вёску Рудня адносяцца да XVIII стагоддзя, калі яна ўваходзіла ў маёнтак Рудабелка, што належаў Дамініку Лапе. На 1908 год — у Рудабельскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні.

З 1924 года — у Глускім, з 28 чэрвеня 1939 года — Акцябрскім раёне.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны адзін з цэнтраў Акцябрска-Любанскай партызанскай зоны. 2 красавіка 1942 года у ходзе карнай аперацыі «Бамберг» немцы цалкам спалілі вёску разам з жыхарамі (341 чалавек, у тым ліку 161 дзіця), у тым ліку з суседніх вёсак (усяго загінула больш за 800 чалавек). Пасля вайны вёска не адрадзілася, увекавечана ў мемарыяльным комплексе Хатынь. На месцы вёскі пастаўлены абеліск.
31.08.1954 года тэрыторыя былой вёскі ўвайшла у склад гарадскога пасёлка Акцябрскі.

Насельніцтва правіць

Дынаміка правіць

  • 1908 год — 37 двароў, 297 жыхароў.
  • 1920 год — 291 жыхар.
  • 1940 год — 75 двароў, 361 жыхар.

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — 632с.: іл. — 4000 экз. — ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Акцябрскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 1997. — 478 с. ISBN 985-6302-03-X