Сіманы (Лідскі раён)
вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Вёска Сіманы, Лідскі раён)
Сіманы́[1] (трансліт.: Simany, руск.: Симоны) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Ганчарскага сельсавета.
Вёска
Сіманы
|
Гісторыя правіць
Вопіс парафій Лідскага дэканата 1784 года згадвае вёску Сіманы ў складзе Беліцкай парафіі, уласнасць часткова — ксяндзоў-дамініканаў, часткова — Статкевіча і Бароўскага[2].
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) вёска ў Расійскай імперыі. У 1915 годзе акупавана Германіяй, з 1921 года ў складзе Польшчы, з 1939 года — у БССР. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ pawet.net
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх