Тэльмы 1

вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Тэ́льмы 1[2] (трансліт.: Teĺmy 1, руск.: Тельмы 1) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Тэльмінскага сельсавета. Размешчаны за 9 км на ўсход ад Брэста, 9 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Усходні, на аўтадарозе Брэст — Кобрын, на ўсходзе — меліярацыйныя каналы, на захадзе — лес.

Вёска
Тэльмы 1
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
  • 2 398 чал. (2019)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 162
Паштовы індэкс
225003
Аўтамабільны код
1
СААТА
1212840061
Тэльмы 1 на карце Беларусі ±
Тэльмы 1 (Беларусь)
Тэльмы 1
Тэльмы 1 (Брэсцкая вобласць)
Тэльмы 1

Гісторыя

правіць

У XIX стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Уваходзіла ў склад маёнтка Ямна, якім валодаў пан Жылей. У 1890 годзе сяляне вёскі ўваходзілі ў Ямніцкае сельскагаспадарчае таварыства.

У 1905 годзе вёска ў Косіцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Косіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У 1940 годзе адкрыта 7-гадовая школа. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы спалілі 40 двароў, на фронце загінулі 7 вяскоўцаў.

Інфраструктура

правіць

Цэнтр камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Брэсцкі».

У вёсцы газаразмеркавальная станцыя, звераферма, Дом культуры, сярэдняя школа, дзіцячыя сад-яслі, амбулаторыя, аддзяленне сувязі, сельская бібліятэка, сталовая, прадуктовы і прамтаварны магазіны, дзяржаўнае прадпрыемства «Аэрапорт «Брэст», брэсцкае раённае вытворча-эксплуатацыйнае прадпрыемства па энергетыцы «Райсельэнерга», брэсцкі філіял «Белаэранавігацыі».

Насельніцтва

правіць
  • 71 сялянская душа (1858)
  • 21 двор, 201 жыхар (1897)
  • 148 жыхароў (1905)
  • 17 двароў, 101 жыхар (1921)
  • 41 двор, 164 жыхары (1940)
  • 214 жыхароў (1959)
  • 443 жыхары (1970)
  • 632 гаспадаркі, 1963 жыхары (1997)
  • 667 гаспадарак, 1972 жыхары (2005)

Зноскі

  1. https://map.nca.by
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Тэ́льмы Пе́ршыя

Літаратура

правіць
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

Спасылкі

правіць