Віктар Іванавіч Сычугоў
Віктар Іванавіч Сычугоў (* 1837, Санкт-Пецярбург — † 1892, Варшава) — кіеўскі архітэктар.
Віктар Іванавіч Сычугоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 1837 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 чэрвеня (5 ліпеня) 1892 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Навуковае званне | |
Працаваў у гарадах | Смаленск, Кіеў, Царства Польскае і Гродна |
Узнагароды | |
![]() |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу. На працягу 1861-64 гадоў вучыўся ў Пецярбургскай акадэміі мастацтваў. Быў адзначаны 1-м залаты медалём, атрымаў званне класнага мастака 1-й ступені. У 1867 годзе атрымаў званне акадэміка архітэктуры.
Пасля гэтага працаваў у Смаленску (1869-71 года), а ў 1871 годзе пераехаў у Кіеў. У Кіеве працаваў архітэктарам Удзельнага ведамства.
Менавіта на 1870-80-я гады прыпадае найбольш плённы этап творчасці архітэктара.
На працягу 1885-87 гадоў займаў пасаду губернскага архітэктара у Гродне. У 1880-х гадах удзельнічаў у будаўніцтве Новых казармаў за чыгункай у Гродне (цяпер на рагу вуліц Чырвонаармейскай і Шчорса)[1].
Апошнія гады жыцця жыў у Варшаве.
Стыль
правіцьУжываў стылявыя формы неарэнесансу, неабарока, неаготыкі, неарускага і неавізантыйскага стыляў.
Працы ў Кіеве
правіць- Удзельная кантора ў Марыінскім парку на вул. Грушэўскага № 7 (1871—1876, па прысланым праекце),
- Прыбытковы дом Караваевых на вул. Фундуклееўскай /цяпер Б. Хмяльніцкага № 35/1 (1874),
- Прыбытковы дом сям’і Шкот на 2 паверхі на вул. Уладзімірскай № 34 (1871-76, пазней надбудаваны)
- Дваранскі сход на Хрэшчатыку (1876—1877, не захаваўся),
- Прыбытковы дом Бродскага на вул. Хрэшчатык, 15 (старая нумарацыя, 1877, не захаваўся),
У Кіева-Пячэрскай лаўры пабудаваў:
- Воданапорную вежу (1879, цяпер перабудавана ў царкву Сергія Раданежскага),
- Іканапісную школу і майстэрні (корп. 30, 1880—1885),
- Каменны гатэль на 4 паверху на Гасціным двары «для размяшчэння багамольцаў» (не захаваўся).
Працы па прыватных заказах:
- Асабняк Рудольфа Штэйнгеля на вул. Бульварна-Кудраўскай № 27 (1877—1879, працягнуў працу У. Мікалаева ,
- Перабудова асабняка Сары Бродскай на вул. Інстытуцкай № 12 (1879),
- Жылы дом сям’і Шкот на 2 паверхі на вул. Уладзімірскай № 34,
- Жылы дом У. Беца на вул. Гімназічнай /цяпер Леантовіча № 7 (1882, сааўтар В. Кацярыныч ; надбудаваны 4-м паверхам у 1910-я гады),
- Сядзіба Ф. Міхельсона ў Кіеве вул. Уладзімірскай, № 35 з ліцавога корпуса і флігеляў пад № 35-6 і 37-6 (1884—1885),
- Даходны дом купца Ф. Міхельсона па вул. Уладзімірскай № 47 (1889—1890, сааўтар А. Шыле ).
Працы для іншых гарадоў
правіць- Вакзал у Смаленску (1867-69),
- Адміністрацыйны чыгуначны будынак у Смаленску (1867-69),
- Мужчынская гімназія ў Смаленску (1867-69),
- Некалькі жылых дамоў і рэстаўрацыя адной з крапасных веж у Смаленску (1867-69),
- Ажыццявіў рамонт шэрагу збудаванняў палацавага ансамбля ў Тульчыне (1874—1876).
- Спраектаваў царкву-маўзалей М. Пірагова каля Вінніцы (1880-я),
- Крыж на магіле Т. Шаўчэнкі ў Каневе (1884),
- Царква-капліца св. Кірыла і Мяфодзія ў Хэлме (1884 р.),
- Царква ў пасёлку Востраў (1888—1891 гг., будаваў Ч. Валінскі),
- Свята-Петра-Паўлаўская царква ў Сасновіцы (1888—1891 гг., будаваў Ч. Валінскі),
- Царква ў Косыні (1888—1891 гг., будаваў Ч. Валінскі),
- Свята-Мікалаеўская царква ў Дратаве (1888—1891 гг., будаваў X/ Валінскі).
- Касцёл Святога Станіслава Косткі ў Косыні (1888—1891)
- Свята-Пакроўская царква ў Кабылянах
Нерэалізаваныя праекты
правіць- П’едэстал помніка Багдану Хмяльніцкаму ў Кіеве (1884—1886),
- Кірыла-Мяфодзіеўскі будынак у Кіеве на Еўрапейскай плошчы (1885, у суаўтарстве з інж. В. Кацярыныч ).
Зноскі
Спасылкі
правіць- Сычугоў Віктар Іванавіч Архівавана 14 чэрвеня 2021.