Віктар Амадэй II
Віктар Амадэй II (італ.: Vittorio Amedeo II; 14 мая 1666 — 31 кастрычніка 1732) — герцаг Савойскі ў 1675—1730 гадах, кароль Сіцыліі ў 1713—1720 гадах, кароль Сардзінскага каралеўства ў 1720—1730 гадах. Сын Карла Эмануіла II.
Віктар Амадэй II | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Vittorio Amedeo II | |||||||
![]() | |||||||
![]() | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Новы тытул | ||||||
Пераемнік | Карл Эмануіл III | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Філіп V | ||||||
Пераемнік | Карл VI | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Карл-Эмануіл II | ||||||
Пераемнік | Ён жа сам, як Кароль П’емонта і Сардзініі | ||||||
Нараджэнне |
14 мая 1666[1][2][3] |
||||||
Смерць |
31 кастрычніка 1732[1][2][3] (66 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Савойскі дом | ||||||
Бацька | Карл Эмануіл II[d] | ||||||
Маці | Marie Jeanne of Savoy[d] | ||||||
Жонка | Anne Marie d'Orléans[d][4][5] і Anna Canalis di Cumiana[d][5][4] | ||||||
Дзеці | Марыя Адэлаіда Савойская[d], Марыя Луіза Савойская, Maria Vittoria of Savoy[d], Victor Amadeus, Prince of Piedmont[d], Карл Эмануіл III, Vittorio Francesco, Marquis of Susa[d], Maria Anna di Savoia, Principessa di Savoia[d][6] і Emanuele Filiberto di Savoia, Duc de Chablais[d][6] | ||||||
Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
Дзейнасць | палітык | ||||||
Аўтограф |
![]() |
||||||
Званне | генералісімус | ||||||
Сайт | savoia.blastness.com/umb… | ||||||
![]() |
Шлюб з Ганнай Марыяй Арлеанскай, пляменніцай Людовіка XIV уцягнуў яго ў залежнасць ад Францыі. У 1690 годзе далучыўся да антыфранцузскай Аўгсбургскай лізе; у 1696 годзе, не дамогшыся ад Іспаніі перадачы яму, як саюзніку, Ламбардыі, заключыў з Францыяй мірны дагавор у Турыне (пацверджаны Рысвікскім дагаворам 1697).
У вайне за іспанскую спадчыну спачатку выступаў саюзнікам Францыі і выдаў сваю дачку за французскага прэтэндэнта на іспанскі трон Філіпа V, але ў 1703 годзе перайшоў у лагер праціўнікаў Францыі, якая не згаджалася на перадачу яму Ламбардыі.
Паводле Утрэхцкага мірнага дагавора (1713) атрымаў востраў Сіцылію, Ніцу і тытул караля.
Па выніках Вайны чацвярнога саюза быў вымушаны саступіць Сіцылію Аўстрыі, атрымаўшы наўзамен востраў Сардзінію, і ўтварыў разам з П’емонтам, Ніцай і Савояй новае Сардзінскае каралеўства.
Ва ўнутранай палітыцы праводзіў курс асветнага абсалютызму. У 1730 годзе адрокся ад прастола на карысць сына Карла Эмануіла III. У 1731 годзе здзейсніў беспаспяховую спробу вярнуць сабе ўладу. Быў схоплены сынам і памёр у няволі.
Заснавальнік Турынскага ўніверсітэта.
Сям’я і дзеціПравіць
У Шамберы, 6 мая 1684, Віктар Амадэй II ажаніўся з Ганнай Марыяй Арлеанскай, дачкой Філіпа Арлеанскага і Генрыэты Сцюарт. Дзеці:
- Марыя Адэлаіда Савойская (1685—1712), у шлюбе з Людовікам, герцагам Бургундскім
- Марыя Луіза Савойская (1688—1714), у шлюбе з каралём Іспаніі Філіпам V
- Віктар Амадэй (1699—1715), князь П’емонта
- Карл Эмануіл III (1701—1773), кароль Сардзініі, герцаг Савойскі і князь П’емонта.
Ужо быўшы ўдаўцом, ён жэніцца марганатычна, 2 жніўня 1730 года ў Турыне на Ганне Каналіс дзі Куміяна (1679—1769), пасля маркізе Спінья. Дзяцей у іх не было.
Таксама на працягу больш чым дзесяці гадоў у Віктара Амедэя была сувязь з маладой Жаннай Жэнеўевай (1670—1736) дачкой Луі Шарля д’Альбер герцага дэ Люін, унучкай знакамітай герцагіні дэ Шэўрэз. Два дзіцяці былі ўзаконены і тытулаваны 14 мая 1701:
- Віктар Франсуа (1694—1762), маркіз дэ Сюз.
- Марыя-Ганна-Францыска-Вікторыя (1690—1766), мадэмуазель дэ Сюз, у 1714 ажанілася з Віктарам Амадэем Савойскім (1690—1741), з’яўлялася бабуляй прынцэсы дэ Ламбаль.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Victor Amadeus II // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 2,0 2,1 Vittorio Amedeo di Savoia // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 3,0 3,1 Lundy D. R. Vittorio Amedeo II di Savoia, Re di Sicilia e Sardegna // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 4,0 4,1 Kindred Britain
- ↑ 5,0 5,1 (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ 6,0 6,1 Lundy D. R. The Peerage
СпасылкіПравіць
- Виктор Амедей II // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
Папярэднік: Карл-Эмануіл II |
Герцаг Савойскі 1675—1720 |
Пераемнік: Абвешчаны каралём |
Папярэднік: Новы тытул |
Кароль П’емонта і Сардзініі 1720—1730 |
Пераемнік: Карл Эмануіл III |
Папярэднік: Філіп V |
Кароль Сіцыліі 1713—1720 |
Пераемнік: Карл VI |