Віктар Іванавіч Варанец

(Пасля перасылкі з Віктар Варанец)

Віктар Іванавіч Варанец (нар. 18 красавіка 1962, Гродна) — беларускі лексікограф, педагог.

Віктар Іванавіч Варанец
Дата нараджэння 18 красавіка 1962(1962-04-18) (59 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці пісьменнік, паэт
Месца працы
Альма-матар

БіяграфіяПравіць

Скончыў філалагічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы (1985). Працаваў настаўнікам беларускай мовы, завучам у Раціцкай сярэдняй школе Гродзенскага раёна. З 1990 па 1992 год выкладаў беларускую мову ў Гродзенскай гімназіі № 1. З 1992 года працуе ў Гродзенскім медыцынскім універсітэце на кафедры рускай і беларускай моў. З 2005 па 2020 год з’яўляўся намеснікам дэкана медыка-псіхалагічнага факультэта. Кіраўнік універсітэцкага літаратурнага аб’яднання «Катарсіс», складальнік і сааўтар літаратурных зборнікаў «Вечныя канікулы», «Гіпакратавы ваганты», «Вечар пятніцы», «Менестрэлі Асклепія». З’яўляецца аўтарам гімна Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта.

Займаецца пытаннямі беларускай медыцынскай тэрміналогіі. У 1982—1983 гадах разам з Юрыем Камягіным выдаваў машынапісны часопіс «Містыка». Аўтар 20 вучэбных і вучэбна-метадычных дапаможнікаў, шэрагу артыкулаў па пытаннях беларускай тэрміналогіі. Выдаў «Русско-белорусский медицинский словарь» (2005) і першы «Руска-беларускі тлумачальны слоўнік медыцынскіх тэрмінаў» (2012). Аўтар зборніка паэзіі і прозы «Рамізнік». Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Прызнаны Чалавекам года Гродзеншчыны за 2012 год.

БібліяграфіяПравіць

  • Варанец В. І., Гуляй П. Д., Кандрацьеў Д. К. і інш. Вучэбна-тэрміналагічны слоўнік па скурных і венерычных хваробах. — Гродна: ГрДМІ, 1992.
  • Воронец В. И. Русско-белорусский медицинский словарь. — Гродно: ГрГМУ, 2005.
  • Варанец В. І. Правілы беларускай арфаграфіі і тлумачэнні да іх. — Гродна: ГрДМУ, 2009.
 Варанец В. І. Беларуская мова. Дапаможнік для аспірантаў і саіскальнікаў. — Гродна: ГрДМУ, 2011.
  • Варанец В. І. Руска-беларускі тлумачальны слоўнік медыцынскіх тэрмінаў. — Мінск: «Чатыры чвэрці», 2013.
  • Варанец В. І. Дыялектны слоўнік медыцынскіх тэрмінаў Беларусі — Гродна: ГрДМУ, 2016.
 Варанец В. І. Беларуская мова. Дапаможнік для слухачоў падрыхтоўчых курсаў/аддзяленняў. - Гродна: ГрДМУ, 2017.
  • Варанец В. І. Беларуская мова. Прафесійная лексіка для медыкаў. — Мінск: РІВШ, 2018.
 Варанец В. І. Варанец А.В. Руска-беларускі слоўнік-даведнік лекавых раслін. - Гродна: ГрДМУ, 2018.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Воронец Виктор Иванович // Учреждение образования «Гродненский государственный медицинский университет» [Электронный ресурс] — Режим доступа http://grsmu.by, свободный — Язык руск.