Віктар Міхайлавіч Лазебнік
Віктар Міхайлавіч Лазебнік (1 студзеня 1937 — 20 сакавіка 2024) — беларускі міліцыянер і палітык. Генерал-маёр міліцыі (1993).
Віктар Міхайлавіч Лазебнік | |
---|---|
Род дзейнасці | міліцыянер, палітык |
Дата нараджэння | 1 студзеня 1937 |
Дата смерці | 20 сакавіка 2024 (87 гадоў) |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Узнагароды і прэміі |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 1 студзеня 1937 года.
У 1956—1959 гадах служыў ва Узброеных сілах СССР.
У 1961 годзе скончыў Мінскую спецыяльную сярэднюю школу міліцыі імя М. В. Фрунзе, у 1966 годзе — Вышэйшую школу Міністэрства аховы грамадскага парадку РСФСР, у 1976 годзе — Акадэмію МУС СССР.
У органах унутраных спраў Беларусі з 1959 года. Пачаў службу оперупаўнаважаным крымінальнага вышуку Ленінскага раённага аддзелу міліцыі Мінска, у 1980—1985 гадах з’яўляўся начальнікам упраўлення крымінальнага вышуку УУС Мінскага аблвыканкама[1], у 1985—1986 гадах — намеснікам начальніка УУС Мінскага аблвыканкама.
З мая 1986 года па май 1988 года знаходзіўся ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Афганістан, праходзіў службу ў Кандагары, адной з самых «гарачых кропак», старэйшым аператыўным супрацоўнікам зоны «Поўдзень» Прадстаўніцтва МУС СССР пры МУС Афганістана[2].
У 1988—1992 гадах узначальваў Мінскую спецыяльную сярэднюю школу міліцыі імя М. В. Фрунзе МУС СССР. Быў членам КПСС.
У 1990 годзе абраны ў Вярхоўны Савет Беларусі 12-га склікання. Балатаваўся па выбарчай акрузе № 412. Галасаваў за прыняцце Закона «Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці БССР» і пастановы Вярхоўнага Савета «Аб дэпартызацыі органаў дзяржаўнай улады і кіравання Беларускай ССР, дзяржаўных прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый і ўласнасці Камуністычнай партыі Беларусі і Ленінскага Камуністычнага Саюза Моладзі Беларусі»[3].
У 1992—1994 гадах з’яўляўся намеснікам начальніка Акадэміі міліцыі МУС Беларусі, у 1994—1997 гадах — намеснікам начальніка Акадэміі МУС — начальнікам следча-экспертнага факультэта.
20 верасня 1993 года прысвоена званне генерала-маёра міліцыі.
Узнагароды
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ У музеі Вялікай Айчыннай вайны ўшаноўвалі лепшых сышчыкаў(недаступная спасылка)
- ↑ Заслуженный работник МВД, генерал-майр милиции в отставке Лазебник Виктор Михайлович
- ↑ Нечарговая пятая сесія Вярхоўнага Савета Беларускай ССР дванаццатага склікання. Вынікі пайменнага галасавання. // Народная газета. — 28 жніўня 1991 — С. 3
- ↑ 80 лет Минской областной милиции(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 чэрвеня 2023. Праверана 30 верасня 2023.
Літаратура
правіць- А. Каменчукоў. Віктар Лазебнік: тры вайны генерала міліцыі. — Мінск, Адукацыя і выхаванне, 2021. — 368 ст. — ISBN 978-985-599-295-1.