Медаль «За выдатную службу па ахове грамадскага парадку»
Меда́ль «За выда́тную слу́жбу па ахо́ве грама́дскага пара́дку» — дзяржаўная ўзнагарода СССР. Заснаваны Указам Прэзідыума ВС СССР ад 1 лістапада 1950 года.
Медаль «За выдатную службу па ахове грамадскага парадку» | |||
---|---|---|---|
Медаль «За отличную службу по охране общественного порядка» | |||
|
|||
Арыгінальная назва | Медаль «За отличную службу по охране общественного порядка» | ||
Краіна |
![]() |
||
Тып | медаль | ||
Дата заснавання | 1 лістапада 1950 | ||
Статус | не ўручаецца | ||
Статыстыка ўзнагароджанняў | |||
Першае | 25 красавіка 1951 | ||
Колькасць | каля 52 000 | ||
Характарыстыкі | |||
Памеры | дыяметр — 32 мм | ||
Чарговасць узнагарод | |||
Старэйшая | Медаль «За адзнаку ў вайсковай службе» II ступені | ||
Малодшая | Медаль «За адвагу на пажары» |
Статут медаля
правіцьМедалём «За выдатную службу па ахове грамадскага парадку» ўзнагароджваюцца:
- радавы і начальніцкі састаў работнікаў органаў унутраных спраў і ваеннаслужачыя ўнутраных войскаў за подзвігі і заслугі, праяўленыя ў ахове грамадскага парадку і барацьбе з крымінальнай злачыннасцю;
- члены добраахвотных народных дружын і іншыя грамадзяне за актыўны ўдзел у ахове грамадскага парадку і праяўленыя пры гэтым адвагу і самаадданасць.
Узнагароджанне медалём «За выдатную службу па ахове грамадскага парадку» ажыццяўляецца ад імя Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Прэзідыумамі Вярхоўных Саветаў саюзных рэспублік.
Медалём «За выдатную службу па ахове грамадскага парадку» ўзнагароджваюцца:
- за адвагу і самаадданасць, праяўленыя пры ліквідацыі злачынных груп або затрыманні крымінальных злачынцаў;
- за смелыя, умела праведзеныя дзеянні па папярэджанні рыхтуючыхся або раскрыцці ўчыненых крымінальных злачынстваў;
- за актыўную працу па ліквідацыі прычын і ўмоў, якія спрыяюць злачынным праявам;
- за ўмелую арганізацыю работы органаў унутраных спраў, часцей і падраздзяленняў унутраных войскаў па ахове грамадскага парадку і барацьбе з крымінальнай злачыннасцю;
- за бездакорнае нясенне службы ў органах унутраных спраў, у часцях і падраздзяленнях унутраных войскаў;
- за актыўны ўдзел у ахове грамадскага парадку і праяўленыя пры гэтым адвагу і самаадданасць, актыўную барацьбу з хуліганствам, п'янствам, крадзяжом сацыялістычнай і асабістай уласнасці грамадзян, з парушэннямі правілаў савецкага гандлю, спекуляцыяй, самагонаварэннем і іншымі правапарушэннямі, якія прыносяць шкоду грамадству.
Медаль «За выдатную службу па ахове грамадскага парадку» носіцца на левым боку грудзей, а пры нашэнні ордэнаў і іншых медалёў СССР размяшчаецца пасля медаля «За адзнаку ў вайсковай службе» II ступені.
Апісанне медаля
правіцьМедаль «За выдатную службу па ахове грамадскага парадку» вырабляецца з пасярэбранага нейзільбера (да 1960 года з серабра) і мае форму правільнага круга дыяметрам 32 мм.
На аверсе медаля, у цэнтры, надпіс рэльефнымі літарамі ў пяць радкоў «За отличную службу по охране общественного порядка». У верхняй частцы медаля намаляваная выпуклая пяціканцовая зорачка.
На адваротным боку медаля ў цэнтры, выпуклай формы герб СССР. У ніжняй частцы медаля, пад гербам, рэльефныя літары «СССР».
Абодва бакі медаля па акружнасці маюць выпуклы борцік.
Медаль пры дапамозе вушка і кольца злучаецца з пяцівугольнай калодачкай, абцягнутай сіняга колеру шаўковай муаравай стужкай шырынёй 24 мм з двума чырвонымі палоскамі пасярэдзіне стужкі шырынёй 1 мм кожная і чырвонымі палоскамі па краях стужкі шырынёй 5 мм кожная.
Калодка з медалём пры дапамозе шпількі мацуецца да адзення.
Літаратура
правіць- Володин А. Н., Мерлай Н. М. Медали СССР. — СПб.: Печатный двор, 1997. — С. 158—159. — ISBN 5-7062-0111-0.
- Колесников Г. А., Рожков А. М. Ордена и медали СССР. — Мн.: Народная асвета, 1986. — С. 70—71.
Спасылкі
правіцьМедаль «За отличную службу по охране общественного порядка» . Ордена и медали СССР. Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2012. Праверана 08 января 2008.