Віктар Міхайлавіч Раманаў

Віктар Міхайлавіч Раманаў (руск.: Виктор Михайлович Романов; нар. 25 кастрычніка 1961) — расійскі ваенны штурман-выпрабавальнік, палкоўнік, Заслужаны штурман-выпрабавальнік Расійскай Федэрацыі, Штурман-выпрабавальнік 1 класа, Ваенны штурман 1 класа, Герой Расійскай Федэрацыі[1].

Віктар Міхайлавіч Раманаў
руск.: Виктор Михайлович Романов
Дата нараджэння 25 кастрычніка 1961(1961-10-25) (62 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Прыналежнасць  СССР
 Расія
Род войскаў Паветрана-касмічныя сілы Расійскай Федэрацыі
Гады службы 1978 — 2016
Званне Палкоўнік
Часць 929-й ДЛВЦ
Бітвы/войны Другая чачэнская вайна
Вайна ў Паўднёвай Асеціі (2008)
Ваенная аперацыя Расіі ў Сірыі
Узнагароды і званні
Герой Расійскай Федэрацыі
ордэн Мужнасці Order of Military Merit медаль «За бездакорную службу» III ступені медаль «За вяртанне Крыма»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

У 1978 паступіў, а ў 1982 годзе скончыў Чалябінскае вышэйшае ваеннае авіяцыйнае Чырванасцяжнае вучылішча штурманаў, з адзнакай. Праходзіў службу на штурманскіх пасадах у ВПС ад штурмана экіпажа да штурмана палка[2].

Браў удзел у контртэрарыстычнай аперацыі на Паўночным Каўказе ў 19992009 гадах, у 2008 годзе — у аперацыі па прымусе Грузіі да міру, а з 2015 года ўдзельнічаў у Ваеннай аперацыі Расіі ў Сірыі[2].

Мае класную кваліфікацыю штурман-выпрабавальнік 1 класа (1999 год), ваенны штурман 1 класа (1985 год). У 2006 годзе Указам Прэзідэнта РФ прысвоена званне «Заслужаны штурман-выпрабавальнік Расійскай Федэрацыі». Воінскае званне «палкоўнік» прысвоена датэрмінова 1 чэрвеня 1994 года[2].

Узнагароды

правіць

Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ад 17 сакавіка 2016 года Раманаў Віктар Міхайлавіч за гераізм, мужнасць і адвагу, праяўленыя пры выкананні воінскага абавязку, ганараваны званнем Героя Расійскай Федэрацыі[1][2].

Таксама ўзнагароджаны ордэнам «За заслугі перад Айчынай» IV ступені «з мячамі», двума ордэнамі «Мужнасці», «За ваенныя заслугі»[2].

Зноскі

  1. а б Президент РФ. Награждённые государственными наградами Российской Федерации (руск.). Администрация Президента РФ (17.03.2016 г.). Праверана 4 чэрвеня 2016.
  2. а б в г д Романов Виктор Михайлович (руск.)(недаступная спасылка). ЧВВАУШ (20 красавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2016. Праверана 4 чэрвеня 2016.

Спасылкі

правіць