Адкрыць галоўнае меню

Меда́ль «За вяртанне Кры́ма» (руск.: Медаль «За возвращение Крыма») — ведамасная ўзнагарода Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі[1][2], заснаваная 21 сакавіка 2014 года па загаду Міністра абароны Расійскай Федэрацыі № 160[3].

Медаль «За вяртанне Крыма»
Медаль «За возвращение Крыма» (лента).png Medal For the Return of Crimea avers full2.png
Арыгінальная назва Медаль «За возвращение Крыма»
Краіна Сцяг Расіі Расія
Тып Медаль Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі
Кім уручаецца Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі
Статус уручаецца
Статыстыка
Дата заснавання 21 сакавіка 2014
Першае ўзнагароджанне 24 сакавіка 2014
Чарговасць
Старэйшая ўзнагарода Медаль «За працоўную мужнасць»
Commons-logo.svg Медаль «За вяртанне Крыма» на Вікісховішчы

ГісторыяПравіць

  Вонкавыя медыяфайлы

Медаль быў заснаваны адразу пасля падпісання расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным загаду пра далучэнне Крыма і Севастопаля да Расіі.

Прататыпам знешняга выгляду медаля паслужыў вопытны ўзор савецкага медаля «За вызваленне Крыма», праект якога быў створаны ў 1944 годзе, аднак так і не рэалізаваны[4].

Першыя ўганараванні адбыліся 24 сакавіка 2014 года. Узнагароды атрымалі супрацоўнікі і ваенныя спецпадраздзялення «Беркут», расійскія марскія пехацінцы, афіцэры з камандавання Чарнаморскага флоту Расіі і кіраўнік «урада Крыма» Сяргей Аксёнаў[5][6][7].

АпісаннеПравіць

Медаль выраблены з металу серабрыстага колеру ў форме кола дыяметрам 32 мм і мае пукаты борцік з абодвух бакоў.

У цэнтры аверсу — рэльефная выява контуру Крымскага паўвострава, акаймаванага ў ніжняй частцы лаўравымі галінамі, у месцы скрыжавання якіх — пяціканцовая зорка. На адваротным баку ў верхняй частцы рэльефная выява эмблемы Мінабароны РФ, пад якой — рэльефны надпіс у тры радкі: «ЗА ВОЗВРАЩЕНИЕ / КРЫМА / 20.02.14 — 18.03.14»; па коле — рэльефны надпіс: у верхняй частцы — «МИНИСТЕРСТВО ОБОРОНЫ», у ніжняй частцы — «РОССИЙСКОЙ ФЕДЕРАЦИИ»[8].

Медаль з дапамогай вушка і колца злучаная з пяцікутнай калодкай, абцягнутай шаўковай муаравай стужкай шырынёй 24 мм. З правага края стужкі аранжавая стужка шырынёй 10 мм, акаймаваная справа чорнай палоскай шырынёй 2 мм, лявей — белая палоска, акаймаваная справа сіняй і злева чырвонай палосамі шырынёй 2 мм кожная[9].

ЗноскіПравіць

  1. Шойгу вручил первые медали «За возвращение Крыма» (руск.) . Правда.Ru. Праверана 23 красавіка 2014.
  2. Минобороны России учредило медаль «За возвращение Крыма» (руск.) . Газета.Ru. Праверана 23 красавіка 2014.
  3. Приказ Министра обороны Российской Федерации от 21 марта 2014 г. № 160.
  4. Медаль «За возвращение Крыма» назвали «фейком» (ФОТО настоящей медали) (руск.) . Мир и политика. Праверана 23 красавіка 2014.
  5. В России учредили медаль За возвращение Крыма (руск.) . Корреспондент.net. Праверана 23 красавіка 2014.
  6. Шойгу раздал медали «За возвращение Крыма» (руск.) . Росбалт. Праверана 23 красавіка 2014.
  7. Азовчанин получил медаль «За возвращение Крыма» (руск.) . Новости Азова. Праверана 23 красавіка 2014.
  8. В сети появились провокационные фотографии официально не существующей медали «За освобождение Крыма» NEWSru.com (руск.)  (22 красавіка 2014)
  9. Описание, рисунок и семантика медали Министерства обороны Российской Федерации «За возвращение Крыма». Приложение № 2 к приказу Министра обороны Российской Федерации 2014 года № 160.

Шаблон:Ведамасныя медалі Расійскай Федэрацыі