Сяргей Валер’евіч Аксёнаў
Сярге́й Вале́р’евіч Аксё́наў (руск.: Сергей Валерьевич Аксёнов; нар. 26 лістапада 1972, Бельцы, Малдаўская ССР, СССР) — расійскі палітык і лідар сепаратысцкага руху ў Крыму, прадпрымальнік. Кіраўнік Рэспублікі Крым з 9 кастрычніка 2014 г. Старшыня Савета міністраў Рэспублікі Крым з 17 сакавіка 2014 г.[1][2]. Старшыня Савета міністраў Аўтаномнай Рэспублікі Крым з 27 лютага па 17 сакавіка 2014 г.[3], непрызнаны новымі ўладамі Украіны[4]. Старшыня Крымскага аддзялення Расійскага ваенна-гістарычнага таварыства[5]. Дэпутат Вярхоўнага Савета Аўтаномнай Рэспублікі Крым (з 31 кастрычніка 2010 г. па 17 сакавіка 2014 года). Старшыня ўсеўкраінскай партыі «Рускае адзінства» (2008—2014).
Сяргей Валер’евіч Аксёнаў руск.: Сергей Валерьевич Аксёнов | ||
![]() | ||
2018 | ||
| ||
---|---|---|
з 27 лютага 2014 | ||
Прэзідэнт | Аляксандр Валянцінавіч Турчынаў (выканаўца абавязкаў) | |
Папярэднік | Анатоль Уладзіміравіч Магілёў | |
Партыя | Палітычная партыя «Рускае Адзінства» (2008—2014) Адзіная Расія (з 2014) | |
Адукацыя | Сімферопальскае вышэйшае ваенна-палітычнае будаўнічае вучылішча | |
Дзейнасць | Палітык, Кіраўнік Рэспублікі Крым | |
Веравызнанне | праваслаўе | |
Нараджэнне | 26 лістапада 1972 (48 гадоў) | |
Бацька | Валерый Мікалаевіч Аксёнаў | |
Маці | Ніна Сямёнаўна Аксёнава | |
Жонка | Ялена Аляксандраўна Аксёнава | |
Дзеці | Крысціна (1994) Алег (1997) | |
Сайт | rk.gov.ru | |
Узнагароды | ||
Крымінальны пераслед ва УкраінеПравіць
У сакавіку 2014 г. ў дачыненні да Аксёнава была ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 1 арт. 109 КК Украіны («гвалтоўнае змяненне або звяржэнне канстытуцыйнага ладу альбо захоп дзяржаўнай улады»). 4 сакавіка акруговай адміністрацыйны суд Кіева задаволіў хадайніцтва аб прызнанні супрацьпраўнымі і адмене рашэнняў Вярхоўнага Савета Крыма аб прызначэнні Сяргея Аксёнава на пасаду старшыні Савета міністраў, а 5 сакавіка Шаўчэнкаўскі раённы суд Кіева пастанавіў затрымаць Сяргея Аксёнава[6][7].
13 красавіка 2016 г. Пячэрскі раённы суд Кіева даў дазвол на затрыманне Сяргея Аксёнава па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 5 арт. 191 (прысваенне, растрата маёмасці або завалоданне ім шляхам злоўжывання службовым становішчам) Крымінальнага кодэкса Украіны[8].
23 чэрвеня 2016 г. Генеральная пракуратура Украіны выклікала на допыт 29 чэрвеня Сяргея Аксёнава, апублікаваўшы позву ва ўкраінскай урадавай газеце «Урядовий кур'єр»[9].
Зноскі
- ↑ Сяргей Аксёнаў абраны Кіраўніком Рэспублікі Крым
- ↑ Аксёнаў Сяргей Валер’евіч
- ↑ Парламент Крыма абвясціў незалежнасць паўвострава , Расійская газета (2014/03/17). Праверана 30 сакавіка 2014. «У афіцыйных назвах органаў улады Рэспублікі Крым і іншых органаў замест слоў Аўтаномная Рэспубліка Крым выкарыстоўваць словы Рэспубліка Крым».
- ↑ Указ Президента Украины от 1 марта 2014 года № 187/2014 «О Председателе Совета Министров Автономной Республики Крым»(укр.)
- ↑ Крымскае аддзяленне на сайце Расійскага ваенна-гістарычнага таварыства.
- ↑ Суд признал незаконными назначение Аксенова премьером и проведение референдума в Крыму (руск.) (4 сакавіка 2014). Праверана 11 красавіка 2018.
- ↑ Суд виніс ухвалу про затримання Сергія Аксьонова та Володимира Константинова (укр.) (5 сакавіка 2014). Праверана 11 красавіка 2018.
- ↑ Суд дозволив затримання головного сепаратиста Криму Аксьонова (укр.) . Українські новини (13 красавіка 2016). Праверана 11 красавіка 2018.
- ↑ Генпрокуратура викликала на допит Аксьонова та Поклонську (укр.) . Українські новини (23 чэрвеня 2016). Праверана 11 красавіка 2018.