Віктар Рыгоравіч Алабін

Віктар Рыгоравіч Алабін (27 лютага 1927Хабараўск, Расія — 16 кастрычніка 1998, Харкаў) — спартыўны трэнер, педагог. Доктар педагагічных навук (1994), прафесар (1985).

Віктар Рыгоравіч Алабін
укр.: Віктор Григорович Алабiн
Дата нараджэння 27 лютага 1927(1927-02-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 кастрычніка 1998(1998-10-16) (71 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці трэнер
Месца працы
Навуковая ступень доктар педагагічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыў Дзяржаўны цэнтральны інстытут фізічнай культуры (1949).

Працаваў у Благавешчанскай спартыўнай школе моладзі (1949—1950, дырэктар), Благавешчанскім сельскагаспадарчым інстытуце (1950—1953, загадчык кафедры фізічнага выхавання), Чэлябінскім політэхнічным інстытуце (1955—1961, 1963—1966), Валгаградскім інстытуце фізічнай культуры (1961—1963), Мінскім радыётэхнічным інстытуце (1966—1969, 1972—1978), Беларускім дзяржаўным інстытуце фізічнай культуры (1969—1972, загадчык кафедры лёгкай атлетыкі), Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя А. М. Горкага (1978—1980, загадчык кафедры фізічнага выхавання і спорту), Чэлябінскім дзяржаўным інстытуце фізічнай культуры (1983—1989, загадчык кафедры лёгкай атлетыкі), Дзяржаўным інстытуце фізічнай культуры Украіны (г. Харкаў; з 1989 — прафесар кафедры лёгкай атлетыкі, прарэктар па навуковай рабоце, з 1995 — загадчык кафедры алімпійскага і прафесійнага спорту).

Навуковыя інтарэсы: тэорыя і методыка фізічнага выхавання, спартыўнай трэніроўкі; лёгкая атлетыка.

Узнагароды правіць

Званні «Заслужаны трэнер Беларускай ССР» (1971), «Суддзя па спорту ўсесаюзнай катэгорыі» (1966).

Бібліяграфія правіць

  • Удосконалення системи багаторічного тренування юних легкоатлетів : атореферат дисертації … доктора педагогічних наук : 13.00.04 / Алабін Віктор Григорович. — Київ, 1994.
  • Исследование средств и методов начальной спортивной подготовки детей и подростков (на материале легкой атлетики) : автореферат диссертации … кандидата педагогических наук / В. Г. Алабин. — Москва, 1966.

Зноскі

Спасылкі правіць