Віктар Рэнуарт
Віктар Юджын Рэнуарт-малодшы (англ.: Victor Eugene Renuart Jr.; нар. 26 лістапада 1949) — чатырохзоркавы генерал ВПС ЗША ў адстаўцы, быў начальнікам Паўночнага камандавання ЗША і Камандавання паветрана-касмічнай абароны Паўночнай Амерыкі (2007—2010)[1].
Віктар Рэнуарт | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 26 лістапада 1949 (74 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род войскаў | ваенна-паветраныя сілы ЗША |
Званне | генерал[d] |
Узнагароды і званні | |
![]() |
Біяграфія
правіцьСкончыў Універсітэт Індыяны.
На ваеннай службе з 1971 года. Камандаваў знішчальнай эскадрылляй, групай падтрымкі, знішчальным крылом і зводным крылом. У час вайны ў Персідскім заліве ўзначальваў 76-ю знішчальную эскадрыллю. У ходзе Баснійскага канфлікту працаваў у якасці дырэктара па планах Цэнтра аб’яднаных паветраных аперацый НАТА.
Потым камандаваў Аб’яднанай аператыўнай групай — Паўднёва-Заходняя Азія і 9-й паветрана-касмічнай экспедыцыйнай аператыўнай групай — Паўднёва-Заходняя Азія. Служыў дырэктарам па аперацыях у штаб-кватэры Цэнтральнага камандавання ЗША. У гады Іракскай вайны кіраваў планаваннем і выкананнем усіх баявых дзеянняў, гуманітарнай дапамогі і аперацый па рэканструкцыі. Далей займаў пасаду намесніка камандуючага Ціхаакіянскімі ВПС.
Затым працаваў дырэктарам па стратэгічных планах і палітыцы Аб’яднанага штаба і старэйшым ваенным памочнікам міністра абароны. У канцы 2000-х займаў адначасова пасады кіраўніка Паўночнага камандавання ЗША і Камандавання паветрана-касмічнай абароны Паўночнай Амерыкі.
У адстаўцы з 1 ліпеня 2010. За гады службы налётаў больш за 3800 гадзін. Меў 60 баявых вылетаў. Асвоіў самалёты T-37, T-38, AT-38, A-10, F-16, F-15, C-130 / HC-130 і HH-60.
Крыніцы
правіць- ↑ NORAD move raises security concerns The Washington Times, 27 March 2009. Retrieved 1 April 2011
Спасылкі
правіць- Air Force biography (архіў ад {{{2}}})