Віктар Фёдаравіч Какоўка
Віктар Фёдаравіч Какоўка (нар. 15 студзеня 1949) — беларускі палітык, у 1990—1995 гадах адзін з членаў Апазіцыі БНФ у складзе Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання.
Віктар Фёдаравіч Какоўка | |
---|---|
Нараджэнне | 15 студзеня 1949 (76 гадоў) |
Партыя | |
Адукацыя |
Біяграфія
правіцьУ 1975 годзе скончыў фізічны факультэт Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў інжынерам-тэхнолагам завода «Вымяральнік» у г. Наваполацку.
Абраны народным дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання ад Наваполацкай-індустрыяльнай выбарчай акругі № 176.
Удзельнічаў у распрацоўцы і прыняцці Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі, падрыхтоўцы законапраектаў да нечарговай сесіі Вярхоўнага Савета 24-25 жніўня 1991 года, на якой была абвешчана незалежнасць Беларусі.
Пражывае ў Наваполацку.
Зноскі
Літаратура
правіць- Сяргей Навумчык, Зянон Пазняк. Дэпутаты незалежнасьці. — Нью-Ёрк, Вільня, Варшава: «Беларускія Ведамасьці», Таварыства Беларускай Культуры ў Летуве, 2010. — ISBN 978-9955-578-11-6.