Віктар Фёдаравіч Пінчук

Віктар Фёдаравіч Пінчук (нар. 22 чэрвеня 1951, в. Канцы Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці) — беларускі дзяржаўны дзеяч, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання. Кандыдат біялагічных навук, дацэнт. Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Падпалкоўнік запасу.

Віктар Фёдаравіч Пінчук
Нараджэнне 22 чэрвеня 1951(1951-06-22) (71 год)
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат біялагічных навук
Дзейнасць палітык, урач
Месца працы
Узнагароды

БіяграфіяПравіць

Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут, ветэрынарны ўрач.

Працоўную дзейнасць пачаў галоўным ветэрынарным урачом калгаса імя Мічурына Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці. Служыў у радах Узброеных Сіл. Працаваў галоўным ветэрынарным урачом саўгаса «Слабадскі» Старадарожскага раёна Мінскай вобласці, калгаса «Гігант» Бабруйскага раёна, намеснікам старшыні Магілёўскага раённага аграпрамысловага аб’яднання жывёлагадоўлі і перапрацоўкі прадукцыі, дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Агракамбінат „Усход“» Магілёўскага раёна.

Дацэнт факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў установы адукацыі «Віцебская ордэна „Знак Пашаны“ дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны».

Выбіраўся дэпутам Магілёўскага абласнога і Магілёўскага раённага Саветаў дэпутатаў 23—26-га скліканняў. Быў членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання[1].

Аўтар 21 навуковай работы і 7 вынаходніцтваў.

УзнагародыПравіць

Удастоены звання «Чалавек года-2002». Ганаровы грамадзянін горада Магілёва. Унесены ў кнігу славы Магілёўшчыны. Лаўрэат спецыяльнай прэміі Магілёўскага аблвыканкама «Чалавек года» ў сферы вытворчасці. Мае Падзячнае пісьмо Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, падзяку Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання. Узнагароджаны ордэнам Айчыны III ступені, медалём «За працоўную доблесць», юбілейнымі медалямі, ганаровымі граматамі Нацынальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Магілёўскага аблвыканкама, Магілёўскага райвыканкама, Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў, Магілёўскага раённага Савета дэпутатаў, Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама, ордэнам Беларускай праваслаўнай царквы свяціцеля Кірылы Тураўскага II ступені, ганаровым знакам Міністэрства спорту і турызму[2].

Зноскі