Дрычынскі сельсавет (Асіповіцкі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Жыцінскі сельсавет)

Дры́чынскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Дрычын.

Дрычынскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Статус сельсавет
Уваходзіць у Асіповіцкі раён
Уключае 10 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Дрычын
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Старшыня Яромаў Мікалай Ягоравіч
Насельніцтва (2019) 598
Часавы пояс +2
Код аўтам. нумароў 6
Афіцыйны сайт

Геаграфічнае становішча

правіць

Дрычынскі сельсавет размешчаны на паўднёвым захадзе Асіповіцкага раёна. Мяжуе з Дараганаўскім сельсаветам Асіповіцкага, СуцінскімПухавіцкага і ДражнаўскімСтарадарожскага раёнаў Мінскай вобласці.

Цэнтр сельсавета знаходзіцца за 29 км ад Асіповіч, у 12 км ад бліжэйшай чыгуначнай станцыі Фалічы Старадарожскага раёна Мінскай вобласці і размешчана на аўтадарозе АсіповічыБаранавічы.

Гісторыя

правіць

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Жыцінскі сельсавет у складзе Старадарожскага раёна Слуцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Жыцін. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Старадарожскім раёне БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Старадарожскім раёне Мінскай вобласці. 23 чэрвеня 1940 года частка сельсавета (3 населеныя пункты: Арэхава, Зялёная Дуброва, Паўлаўка) увайшла ў склад новаўтворанага Залужскага сельсавета[1]. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. 23 ліпеня 1957 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Дрычын, сельсавет перайменаваны ў Дрычынскі[2]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Слуцкага раёна. З 6 студзеня 1965 года ў складзе Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці.

Прамысловасць і сельская гаспадарка

правіць

На тэрыторыі сельсавета размешчаны:

  • СВК «Калгас „Імя Чарняхоўскага“»
  • Лясніцтва

Сацыяльная сфера

правіць

На тэрыторыі сельсавета працуюць: Комплекс сярэдняя школа-дзіцячы сад, СДК і сельскі клуб, урачэбная амбулаторыя і ФАП, чатыры крамы, дзве АТС, дзейнічае Праваслаўная Свята-Міхайлаўская царква.

Насельніцтва

правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 785 чалавек[3], з іх 95,0 % — беларусы, 2,3 % — рускія, 1,8 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 598 чалавек[5].

Па стану на 2011 год пражывае 959 чалавек, з іх працаздольнага насельніцтва — 473, пенсіянераў — 361, дзяцей — 125.

Знакамітыя землякі

правіць

Дрычынскі сельсавет уключае 10 населеных пунктаў:

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 23 июня 1940 г. Об образовании в составе Стародорожского района, Минской области, Залужского и Пастовичского сельсоветов // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 ліпеня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 7.
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.