Вікторыя Грунчакава

(Пасля перасылкі з Вікторыя Кужмава)

Вікторыя Грунчакава, у дзявоцтве Кужмава (славацк.: Viktória Kužmová; нар. 11 мая 1998, Кошыцы, Славакія) — прафесійная славацкая тэнісістка; паўфіналістка аднаго турніру Вялікага шлема ў парным разрадзе (US Open-2019) разам з Аляксандрай Сасновіч; пераможца трох турніраў WTA ў парным разрадзе; пераможца аднаго юніёрскага турніру Вялікага шлема ў парным разраде (US Open-2015); фіналістка аднаго юніёрскага турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (US Open-2016).

Тэніс
Вікторыя Грунчакава
Нарадзілася 11 мая 1998(1998-05-11)[1] (25 гадоў)
Грамадзянства
Рэзідэнцыя Кошыцы, Славакія
Рост 180 см
Вага 67 кг[3]
Прафесійная кар’ера 2014 — ц.ч.
Вядучая рука правая
Удар злева двухручны
Трэнер(ы) Томаш Грунчак
Прызавыя грошы 2 610 079 $[1]
Адзіночны разрад
Вынікі (в/п) 350–205[1]
Тытулы 14 ITF
Найвышэйшы рэйтынг 43 (4 сакавіка 2019)
Цяперашні рэйтынг 140 (14 лютага 2022)
Турніры серыі Вялікага шлема
Аўстралія 2-і раўнд (2019)
Францыя 3-і раўнд (2019)
Уімблдан 1-ы раўнд (2018-2019)
ЗША 1-ы раўнд (2017-2020)
Парны разрад
Вынікі (в/п) 139–88[1]
Тытулы 3 WTA, 6 ITF
Найвышэйшы рэйтынг 29 (14 кастрычніка 2019)
Турніры серыі Вялікага шлема
Аўстралія 3-і раўнд (2020)
Францыя 3-і раўнд (2020)
Уімблдан 1-ы раўнд (2019)
ЗША 1/2 фіналу (2019)
viktoriakuzmova.sk
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Апошняе абнаўленне: 13 лютага 2023 года

Агульная інфармацыя правіць

Вікторыя — старэйшая з дзвюх дачок Радавана Кужмы і Інгрыд Кужмавай; яе сястру завуць Катарына, яна маладзейшая на тры гады, і таксама прафесійная тэнісістка[4].

Славачка на корце з чатырох гадоў, улюбёнае пакрыццё — хард. Трэніруецца ў Славацкім нацыянальным тэнісным цэнтры.

Вікторыя Кужмава цяпер пражывае ў Кошыцах (Славакія)[5][6]. З 2018 года навучаецца ў браціслаўскім філіяле чэшскага ўніверсітэта[7].

Кар’ера правіць

Вікторыя пачала займацца тэнісам у чатырохгадовым узросце. Максімальны юніёрскі рэйтынг №24[8].

У 2014 годзе разам з Крысцінай Шмідлавай заваявала першы парны тытул у Касабланцы. У гэтым жа годзе дэбютавала на юніёрскім турніры Вялікага шлемаАдкрытым чэмпіянаце Францыі, а ўжо на Адкрытым чэмпіянаце ЗША з Шмідлавай выйшла ў паўфінал[9][10].

У 2015 годзе ўпершыню выйшла ў індывідуальны паўфінал Уімблданскага турніру, саступіўшы будучай чэмпіёнцы Соф’і Жук[11]. У гэтым жа годзе стала пераможцай Адкрытага чэмпіянату ЗША ў парным разрадзе з расійскай тэнісісткай Аляксандрай Паспелавай[12]. Праз год стала сярэбранай прызёркай Адкрытага чэмпіянату ЗША ў адзіночным разрадзе[13].

Дэбют Вікторыі Кужмавай на дарослых турнірах Вялікага Шлема адбыўся на Адкрытым чэмпіянаце ЗША 2017 года, у які яна прабілася з кваліфікацыі, але ў першым коле саступіла Вінус Уільямс[14]. 6 сакавіка 2017 года ўпершыню ўвайшла ў першую 200-ку рэйтынгу, скончыўшы сезон на 132-й пазіцыі[15].

21 мая 2018 року ўвайшла ў першую сотню тэнісістак[15][16]. Урэшце на Адкрытым чэмпіянаце Францыі здабыла першую перамогу ў асноўным турніры, але вылецела ўжо ў другім коле[17].

2019 год стаў паспяховым для Кужмавай у парным разрадзе. Яна тройчы выходзіла ў фіналы турніраў, два з якіх выйграла[18][19]. 4 лютага яна ўвайшла ў сотню найлепшых, а 9 верасня заняла 30-ю пазіцыю[15][20].

Выступленні за зборную правіць

У 2014 годзе Вікторыя Кужмава прадстаўляла Славакію на юніёрскім Кубку Федэрацыі. У групавым турніры выйграла ўсе свае матчы супраць тэнісістак Францыі, Егіпта і Японіі, а таксама дзве парныя сустрэчы супраць Японіі і Егіпта. У паўфінале адолела венгерку Фані Штолар[9][10], але ў фінале славакі прайгралі зборнай ЗША ўсе тры гульні[21]. У жніўні таго ж года Вікторыя выступіла на юнацкай Алімпіядзе, дзе саступіла ў першым коле і ў адзіночным, і ў парным разрадах[9][10].

Дэбют за дарослую каманду адбыўся ў 2018 годзе. У барацьбе за выхад у Сусветную групу Славакія абыйграла зборную Расіі (Кужмава атрымала адну перамогу і адну паразу), аднак пасля прайграла Беларусі. Тым не менш, у гэтым матчы Кужмава перамагла і Арыну Сабаленку, і Аляксандру Сасновіч, саступіўшы толькі ў вырашальнай пары з Ганнай Каралінай Шмідлавай супраць Лідзіі Марозавай і Веры Лапко[22][23].

Крыніцы правіць

  1. а б в г WTA website
  2. ITF website
  3. https://www.viktoriakuzmova.sk/
  4. Radovan Kužma: Dcéra má víťaznú povahu, po prehre sa s ňou tri dni nedá rozprávať
  5. admin.. Архіўная копія (славацк.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 красавіка 2021. Праверана 3 верасня 2023.
  6. Viktoria Kuzmova (англ.). Yonex. Праверана 15 лістапада 2020.
  7. Bugan, Štefan. Viktória Kužmová also thinks of education, she began to study international relations and diplomacy (англ.). newsbeezer.com (14 лістапада 2018). Праверана 16 лістапада 2020.
  8. Viktoria Kuzmova (англ.). ITF World Tennis Tour. Праверана 15 лістапада 2020.
  9. а б в Viktoria Kuzmova Junior Singles Activity (англ.). ITF World Tennis Tour. Праверана 15 лістапада 2020.
  10. а б в Viktoria Kuzmova Junior Doubles Activity (англ.). ITF World Tennis Tour. Праверана 15 лістапада 2020.
  11. TASR. Wimbledon: Viki Kužmová končí v semifinále, aj tak životný úspech (славацк.). sport.aktuality.sk (10 ліпеня 2015). Праверана 15 лістапада 2020.
  12. Livaudais, Stephanie. The 100 Club: All-surface threat Viktoria Kuzmova keeps rising (англ.). WTA (31 жніўня 2018). Праверана 31 кастрычніка 2020.
  13. Pantic, Nina. A brand new day: U.S. Open Junior Champ Kayla Day is as confident as she is talented (англ.). tennis.com (13 верасня 2016). Праверана 15 лістапада 2020.
  14. Venus Williams improves to 19-0 in U.S. Open's first round (англ.). The Spokesman Review (28 жніўня 2017). Праверана 1 лістапада 2020.
  15. а б в Viktoria Kuzmova Ranking History (англ.). WTA Tennis. Праверана 15 лістапада 2020.
  16. Livaudais, Stephanie. The 100 Club: All-surface threat Viktoria Kuzmova keeps rising (англ.). WTA Tennis (31 жніўня 2018). Праверана 16 лістапада 2020.
  17. Li, Xia. Архіўная копія (англ.)(недаступная спасылка). xinhuanet (30 мая 2018). Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2020. Праверана 3 верасня 2023.
  18. Oddo, Chris. Muchova and Teichmann Set to Bid for Maiden Title at Prague (англ.). Tennis Now (3 мая 2019). Праверана 31 кастрычніка 2020.
  19. Jaqueline Cristian şi Gabriela Ruse au pierdut finala de dublu la BRD Bucharest Open 2019 (рум.). mediafax.ro (21 ліпеня 2019). Праверана 31 кастрычніка 2020.
  20. AAP.. Barty reaches another US Open doubles final (англ.). The Sydney Morning Herald (6 верасня 2019). Праверана 31 кастрычніка 2020.
  21. Harwitt, Sandra. USA triumphant at 2014 Junior Fed Cup (англ.). ITF (30 верасня 2014). Праверана 16 лістапада 2020.
  22. Sharp, Alex. Архіўная копія (англ.)(недаступная спасылка). Billie Jean King Cup (21 красавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 28 мая 2023. Праверана 3 верасня 2023.
  23. Sharp, Alex. Архіўная копія(недаступная спасылка). Billie Jean King Cup (22 красавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 28 мая 2023. Праверана 3 верасня 2023.

Спасылкі правіць