Вікіпедыя:Рэгулярныя сустрэчы-2018
Сустрэча 1 красавіка 2018
правіцьСустрэча праходзіла ў Мінску, у адной са сталічных кавярняў, з удзелам украінскіх сяброў. Асобныя вікімедыйцы з Украіны актыўна дапамагаюць развіццю беларускага раздела Вікіпедыі і іншых праектаў Вікі.
Сустрэча 5 лістапада 2018
правіцьСустрэча праходзіла ў Мінску, на кватэры аднаго з удзельнікаў.
Мэта
правіцьАбмен досведам пра афлайн жыццё вікісупольнасці і абмеркаванне крокаў па развіцці беларускай вікісупольнасці.
Праграма
правіць- Расповед пра сустрэчу Вікімедый Цэнтральнай і Усходняй Еўропы 13-15 кастрычніка ў Львове (найбольш цікавыя даклады і трэнды)
- Правядзенне рэгулярных сустрэч (магчымыя дні і месца)
- Штогадовая справаздача Беларускай групы ўдзельнікаў (Community User Group Belarus)
- Чарговая віківандроўка 22-25 снежня
- Практыкум па запытах SPARQL у Вікідадзеных (WikiData)
Удзельнікі сустрэчы
правіцьВынікі
правіцьВЫРАШАНА:
- Аднавіць вікісустрэчы афлайн на рэгулярнай аснове (штомесячна) - кожны першы чацвер месяца - 19:00
- Правесці перамовы з Навуковай бібліятэкай БНТУ наконт памяшкання для сустрэч (Ihar Dorinel)
- Зладзіць 22-25 снежня наступную віківандроўку ў рэгіён Палесся: Мікашэвічы, Тураў, Давыд-Гарадок, Столін. Адказныя:
- Лагістыка - Ihar Dorinel
- Славутасці і аб'екты - DobryBrat і KarlKori
- Інфармацыйны складнік - Da voli
Таксама ўдзельнікі вікісустрэчы далучыліся да Telegram-канала Беларускай Вікіпедыі, створанага 9 кастрычніка 2018 г.
Сустрэча 6 снежня 2018
правіцьМесца правядзення
правіцьКаворкінг «"КБ-16" (Навуковая бібліятэка БНТУ)
Удзельнікі сустрэчы
правіцьНа гэты раз на сустрэчы панаваў парытэт паміж дзвюма раздзеламі беларускай Вікіпедыі: 3 ўдзельніка прадстаўлялі Вікіпедыю беларускім класічным правапісам і 3 - Вікіпедыю афіцыйным правапісам.
Абмеркаванне
правіць- Завяршэнне рэдагавання справаздачы беларускай вікісупольнасці за 2017-2018 гг. да 20.12.2018
- Заснаванне грамадскай арганізацыі беларускай вікісупольнасці
- Стварэнне і правядзенне тэматычных вікітыдняў
- Віківандроўка 22-25.12.2018 - магчыма, будзе скарочана ці перанесена на іншы тэрмін з прычыны малой колькасці зацікаўленых.
Была выказана прапанова па шырэйшаму прыцягненню настаўнікаў і выкладчыкаў навучальных устаноў Беларусі да дзейнасці ў праектах Вікімедыя як адной з мэтаў больш дынамічнага развіцця вікісупольнасці.
Удзельнік:W выказаў ініцыятыву перакласці артыкул Wikimedia Community User Group Belarus на мета-вікі з англійскай на беларускую мову. Зроблена [1]
Наступная вікісустрэча - 10 студзеня 2019 г. (18:00)