Вікіпедыя:Праект:Віківандроўкі

Сутнасць праекта «Віківандроўкі» палягае ў супольных выездах удзельнікаў Вікіпедыі ў цікавыя мясціны Беларусі (геаграфічнага, прыродазнаўчага, гістарычнага і культурнага плана) з мэтай стварэння новых і паляпшэння існуючых артыкулаў і заладкавання новых фотаздымкаў у Вікісховішча.

Удзельнікі віківандровак ажыццяўляюць афлайн-зносіны ў вікісупольнасці, усталёўваюць паміж сабой сяброўскія зносіны, абменьваюцца вікімедыйным досведам, пашыраюць уласныя краязнаўчыя веды.

Прыкладам віківандроўкі з’яўляецца экскурсія ўдзельнікаў Вікіпедыі ў музей-запаведнік Нясвіж падчас першага беларускага Вікілетніка ў ліпені 2017 года.

Бліжэйшыя віківандроўкі правіць

Віківандроўка на Палессе, (дата ў працэсе вызначэння) правіць

Напрамак: рэгіён Палесся: Мікашэвічы, ТураўДавыд-Гарадок, Столін.
Працягласць: 2—3 дні ў перыяд 22—25 снежня.

Мінулыя віківандроўкі правіць

Віківандроўка на Палессе 30 красавіка 2018 года правіць

Мэта: фатаграфаванне паселішч, а таксама прыродных і культурных аб’ектаў беларусскага Палесся.
Напрамак: вёскі Піншчыны, што стаяць на берагах ракі Прыпяці з заездам на вадасховішча Горнава.
Форма: веласіпеднае падарожжа (ровары напракат ў Пінску).
Працягласць: адны суткі.
Выдаткі (без харчавання): каля 35 бел. рублёў (BYN) на 1 чалавека (з пракатам ровараў уключна).
Выпіта алкаголю: 0 грамаў.
Выпалена цыгарэт: 0.

Абмеркаванне падрабязнасцей адбывалася па Вайберы. --Da voli (размовы) 10:44, 1 мая 2018 (MSK)[адказаць]

Праграма правіць

  • Выезд з Мінску на цягніку Віцебск — Брэст увечары ў нядзелю, 29 красавіка.
  • Ранішні агляд гістарычных помнікаў Пінска.
  • Велашпацыр па навакольных вёсках.
  • Абед на вадасховішчы Горнава.
  • Працяг шпацыра.
  • Купанне ў Піне і Прыпяці (жадаючыя адкрылі купальны сезон)
  • Фотасесія ля Любанскага маста праз Прыпяць.
  • Вяртанне ровараў, падсумаванне вынікаў (рэфлексія) за вячэрай у кафэ.
  • Вяртанне цягніком з Пінску ў Мінск — вечарам 30 красавіка. --Da voli (размовы) 10:44, 1 мая 2018 (MSK)[адказаць]

Удзельнікі вандроўкі правіць

Вынікі правіць

Удзельнікі Віківандроўкі наведалі гістарычныя мясціны горада Пінска, 6 вёсак Пінскага раёна (Горнава, Красава, Месткавічы, Плешчыцы, Сачкавічы, Стытычава), 3 ракі (Піна, Прыпяць, Ступа) і 1 вадасховішча на поўдзень ад Пінска. Усе аб’екты былі cфатаграфаваны. Гл. адпаведную катэгорыю ў Вікісховішчы. Дададзены ў Вікіпедыю артыкул: Горнава (вадасховішча). --Da voli (размовы) 10:52, 1 мая 2018 (MSK)[адказаць]

Чыгуначныя станцыі Маладзечанскага кірунку — 2 снежня 2017 года правіць

 
Станцыя Маладзечна

Аднадзённая суботняя паездка электрацягніком з Мінску ў бок Маладзечна з выхадам на найбольш цікавых чыгуначных станцыях і прыпыначных пунктах з мэтай знаёмства з мясцовымі славутасцямі, інфраструктурай Беларускай чыгункі і іх фатаграфавання.

Папярэдні пералік станцый і прыпыначных пунктаў, якія разглядаліся для ўключэння ў віківандроўку: Беларусь (г. Заслаўе), Вязынка (філіял літаратурнага музея Янкі Купалы), Аляхновічы (аг. Аляхновічы), Уша (в. Краснае), Маладзечна.

Маршрут: Мінск — Вязынка — Уша — Маладзечна — Мінск.

Умовы ўдзелу правіць

Усе выдаткі аплочваюцца ўдзельнікамі віківандроўкі самастойна.

Удзельнікі вандроўкі правіць

Вынікі правіць

У вандроўцы прынялі ўдзел 3 удзельнікі з Мінска. Была сфатаграфавана вялікая колькасць аб’ектаў у Маладзечне, Вязынцы і Красным, а таксама інфраструктура і рэйкавы рухомы склад Беларускай чыгункі. Плануецца палепшыць артыкулы па тэматыцы вандроўкі. Зробленыя фотаздымкі будуць размешчаны ў Вікісховішчы.

Вандроўка ў Ветку — 5 лістапада 2017 года правіць

 
Спаса-Праабражэнская царква ў цэнтры Веткі

Вандроўка арганізуецца з мэтай знаёмства з культурна-гістарычнымі помнікамі горада Веткі.

Праграма правіць

Выезд з Мінску на цягніку Мінск — Гомель увечары ў суботу, 4 лістапада. 5 лістапада з раніцы — выезд ў Ветку, агляд горада і знаёмства з яго славутасцямі, вяртанне ў Гомель і потым — на цягніку ў Мінск.

Удзельнікі вандроўкі правіць

Вынікі правіць

Першая мэтавая вандроўка паспяхова адбылася (4 ўдзельніка з улікам спачуваючага Сяргея Д., які далучыўся ў Гомелі).
Была зафотаграфавана вялікая колькасць аб’ектаў райцэнтра Веткі: вуліцы, асобныя дамы, помнікі, дзяржаўныя і навучальныя ўстановы, царква, могілкі. Для ўдзельнікаў вандроўкі была праведзена экскурсія на беларускай мове па мясцоваму краязнаўчаму музею. Былі зроблены фотаздымкі экспазіцый музея і асобных яго экспанатаў.
У Вікісховішчы створана больш за 20 новых катэгорый, у іх выкладзена каля 70 фотаздымкаў, зробленых ў Ветцы і Гомелі: Wikiexpedition to Vietka and Homiel.

Высновы правіць

Падчас сустрэчы прыхільнікаў афлайн-зносін у Вікіпедыі 10.11.2017 прайшло абмеркаванне першай віківандроўкі. Мерапрыемства было прызнана паспяховым. Былі выказаны заўвагі на будучае:

  1. На стадыі планавання больш пільна падыходзіць да вызначэння маршрута (каб хапіла часу на наведванне ўсіх важных аб’ектаў).
  2. Напярэдадні паездкі ўсталёўваць больш сувязей з мясцовымі супольнасцямі і цікавымі асобамі, якія са свайго боку могуць зрабіць адпаведны ўнёсак у віківандроўку і зрабіць яе больш плённай.